Перайсці да зместу
Фрэнк Вільчэк
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэнк Вільчэк
Frank Wilczek
Дата нараджэння 15 мая 1951(1951-05-15)[1][2][…] (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Betsy Devine[d]
Род дзейнасці фізік, прафесар, фізік-тэарэтык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка
Месца працы MIT
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Дэвід Грос
Член у
Узнагароды
Commander of the Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland Нобелеўская прэмія па фізіцы
стыпендыя Мак-Артура (жнівень 1982)
медаль Лорэнца (2002)
Міжнародная прэмія караля Фейсала ў галіне навукі[d] (2005)
медаль Оскара Клейна[d] (2013)
прэмія ў вобласці фізікі часціц і фізікі высокіх энергій[d] (2003)
Прэмія Юліуса Веса[d] (2008)
медаль Дзірака (ICTP)[d] (1994)
член Амерыканскага фізічнага таварыства[d]
прэмія Ліліенфельда[d] (2003)
Прэмія Сакураі[d] (1986)
член Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі[d]
honorary doctor of the Maria Curie-Skłodowska University[d] (2012)
ганаровы доктар Ягелонскага ўніверсітэта[d] (2012)
Сайт frankwilczek.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фрэнк Вільчэк (англ.: Frank Wilczek, нар. 15 мая 1951, Мінеола, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2004) «за адкрыццё асімптатычнай свабоды ў тэорыі моцных узаемадзеянняў» (сумесна з Дэвідам Гросам і Дэвідам Політцэрам).
Вільчэк нарадзіўся ў мястэчку Мінеола, штат Нью-Ёрк, у польска-італьянскай сям'і. Скончыў агульную школу ў Квінс, затым школу імя Ван Бюрэна. У 1970 г. атрымаў ступень бакалаўра навук па матэматыцы ва ўніверсітэце Чыкага; ў 1972 г. ступень магістра, а ў 1974 г. доктара філасофіі (кандыдата навук) — у Прынстанскім універсітэце. З 2000 г. Вільчэк з'яўляецца прафесарам фізікі ў Цэнтры тэарэтычнай фізікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Працаваў таксама ў Інстытуце перадавых даследаванняў у Прынстане і Інстытуце тэарэтычнай фізікі імя Каўлі ў Санта-Барбары. У 2002 г. узнагароджаны медалём Лорэнца.
У 1973 г. ажаніўся з Бетсі Дэвайн. Двое дзяцей — Эміты і Міра.
У 1973 г. Вільчэк, працуючы ў якасці аспіранта з Дэвідам Гросам у Прынстанскім універсітэце, адкрыў асімптатычную свабоду, згодна з якой, чым бліжэй кваркі адзін да аднаго, тым менш моцнае ўзаемадзеянне (або абмен колерам) паміж імі. Калі кваркі знаходзяцца надзвычай блізка адзін да аднаго, то ядзерныя сілы паміж імі настолькі слабыя, што кваркі паводзяць сябе амаль як свабодныя часціцы. Гэтая тэорыя, адкрытая незалежна таксама Дэвідам Політцэрам, была важным крокам у развіцці квантавай хромадынамікі.
Вільчэк зрабіў уклад у даследаванне аксіонаў, эніонаў, асімптатычнай свабоды, фаз каляровай звышправоднасці кваркавага рэчыва і іншых аспектаў квантавай тэорыі поля. Ён працаваў над незвычайна шырокім колам пытанняў - ад фізікі кандэнсаваных асяроддзяў і астрафізікі да фізікі элементарных часціц.
Зноскі
1. Frank Wilczek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
2. Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
3. Deutsche Nationalbibliothek Record #131653369 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
4. Frank Wilczek // Encyclopædia Britannica
5. http://www.theaustralian.com.au/arts/review/reviews-san-cisco-clocked-out-time-crystals-the-company-the-pigs/story-fn9n8gph-1227240282167
6. а б NNDB — 2002.