Фотахімія
Выгляд
Фотахімія — раздзел фізічнай хіміі, які вывучае хімічныя рэакцыі, што адбываюцца пад удзеяннем святла (фотахімічныя рэакцыі). Падзяляецца на: фотахімію малых малекул (дынаміка элементарнага акта ва ўзбуджаных электронных станах малекул); арганічная і неарганічная фотахімія (фотапераўтварэнні хімічных злучэнняў і метады фотахімічнага сінтэзу), фізічная фотахімія (механізмы і кінетычныя заканамернасці фотахімічных рэакцый). У фотахіміі набольш пашыраны метады імпульснага фатолізу, спектраскапіі, таксама электроннай мікраскапіі, дэнсіта- і сенсітаметрыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).