Перайсці да зместу

Фецан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фецан на карце
Прырода

Фецан, Фезан, Фузан, Фесан (араб. فزان, трансліт. Fezzan, Fuzzan, Fessan, Fesan), Фізан (турэцк. Fizan) — гістарычная вобласць у Паўночнай Афрыцы.

Размяшчалася на поўдзень ад Трыпалітаніі, мяжа пачыналася каля 400-500 км ад узбярэжжа заліваў Малога Сірта (суч. Габес) і Вялікага Сірта (суч. Сідра). Фецан ўяўляў сабой вобласць аазісаў у пустыні прыкладна на працягу 500 км у шырыню і 600 км у даўжыню. У перыяд антычнасці тут знаходзіліся вобласці Фазанія і Гараманціда (часам не дакладна атаясамліваецца). Зараз месцазнаходжанне Фецана адпавядае паўднёваму захаду тэрыторыі сучаснай дзяржавы Лівія. Прыкладная плошча — 550 000 км².

Перыяд ужывання тапоніма — з VII стагоддзя па нашы дні.

Паводле Герадота, у Фезане жылі старажытныя прямёны гарамантаў, умідыйцаў і інш. Аддаленасць ад мора дазваляла мясцовым плямёнам адбіваць напады рымлян, вандалаў і інш. У VII ст. заваяваны і ісламізаваны арабамі. Фезан уваходзіў у склад розных арабскіх дзяржаў, але фактычна захоўваў аўтаномію. Пасля захопу прыбярэжных раёнаў Лівіі Асманскай імперыяй (1551) плямёны Фезана больш за 30 гадоў супраціўляліся туркам, у 1838—42 адбылося буйное антытурэцкае паўстанне. У час і пасля італа-турэцкай вайны 1911—12 насельніцтва Фезана ўпарта супраціўлялася італьянскім войскам. У 1943 акупіраваны французскімі войскамі (выведзены ў 1956). У 1951—63 адміністрацыйная правінцыя незалежнай Лівіі. У 1963 правінцыя скасавана і падзелена на дзве мухафазы.

  • Фецан // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.