Урэчнік Фрыса, Рдзест Фрыса[3][4] (Potamogeton friesii) — від шматгадовых водных травяністых раслін сямейства Урэчнікавыя (Potamogetonaceae).
Мнагалетнік 80-140 см даўжынёй. Кветканосы ў 2-6 разоў даўжэй, чым суквецці, ніткападобныя, дагары трохі патоўшчаныя. Суквецці рэдкія. Сцёблы злёгку пляскатыя. Лісце з 5 жылкамі (радзей 3-7). Пялёсткі косаэліптычныя, 1.5-2 мм даўжынёй, з кароткім прамым або адагнутым носікам[4].
Азія: Кітай — Унутраная Манголія, Казахстан, Таджыкістан, Расія. Еўропа: поўнач Расіі, Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Люксембург, Вялікабрытанія, Балгарыя, Беларусь, Чарнагорыя, Чэхія, Данія [у тым ліку Фарэрскія астравы], Эстонія, Фінляндыя, Францыя [у тым ліку Корсіка], Германія, Нідэрланды, Італія, Літва, Латвія, Малдова, Нарвегія, Польшча, Швецыя, Украіна. Паўночная Амерыка: Канада, поўнач ЗША.
Насяляе сажалкі, азёры, ручаі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев: Наукова думка, 1987. — 391 с. (руск.) (укр.)