Урад Расійскай Федэрацыі
Урад Расійскай Федэрацыі | |
---|---|
| |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | Расія |
Юрысдыкцыя | Расія |
Дата стварэння | 25 снежня 1993 года[1] |
Папярэдняе ведамства | Савет міністраў РСФСР |
Штаб-кватэра | Паштовы адрас: Краснапрэсненская набярэжная, дом 2, Масква, Расія, 103274 |
Колькасць супрацоўнікаў | 1545 (колькасць супрацоўнікаў апарату ўрада, 2020)[2] |
Старшыня | Міхаіл Уладзіміравіч Мішусцін |
Сайт | government.ru |
Палітыка |
Расія |
Артыкул — частка серыі: |
Выбары |
Урад Расійскай Федэрацыі — федэральны выканаўчы орган дзяржаўнай улады Расійскай Федэрацыі.
Падсправаздачны Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі і падкантрольны Дзяржаўнай Думе.
Статус і парадак яго дзейнасці вызначаны раздзелам 6 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі і палажэннямі Федэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі».
Паўнамоцтвы
[правіць | правіць зыходнік]Урад Расійскай Федэрацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральных канстытуцыйных законаў, федэральных законаў і нарматыўных указаў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (артыкул 2 Закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі»).
На падставе артыкула 114 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі Урад ажыццяўляе наступныя паўнамоцтвы:
- Распрацоўвае і прадстаўляе Дзяржаўнай думе федэральны бюджэт і забяспечвае яго выкананне; прадстаўляе Дзяржаўнай думе справаздачу аб выкананні федэральнага бюджэту; прадстаўляе Дзяржаўнай думе штогадовыя справаздачы аб выніках сваёй дзейнасці, у тым ліку па пытаннях, пастаўленых Дзяржаўнай думай;
- Забяспечвае правядзенне ў дзяржаве адзінай фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі;
- Забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры, навукі, адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння, экалогіі;
- Ажыццяўляе кіраванне федэральнай уласнасцю;
- Ажыццяўляе меры па забеспячэнню абароны краіны, дзяржаўнай бяспекі, рэалізацыі знешняй палітыкі дзяржавы;
- Ажыццяўляе меры па забеспячэнню законнасці, правоў і свабод грамадзян, ахове ўласнасці і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю;
- Ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі, федэральнымі законамі, указамі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.
На падставе i ў выкананне Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральных законаў, нарматыўных указаў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Урад выдае пастановы і распараджэнні, забяспечвае іх выкананне. Падзаконныя пастановы і распараджэнні ўрада абавязковыя да выканання ў Расійскай Федэрацыі. Пастановы і распараджэнні Урада ў выпадку іх супярэчнасці Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральным законам і ўказам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі могуць быць адмененыя прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі.
Асабісты прыём грамадзян членамі Урада ажыццяўляюцца ў парадку арт. 126 Пастановы Урада РФ ад 01.06.2004 № 260 «Аб Рэгламенце Урада Расійскай Федэрацыі і Палажэнні аб Апараце Урада Расійскай Федэрацыі» і арт. 13 Федэральнага Закона № ФЗ-59 «Аб парадку разгляду зваротаў грамадзян РФ»[3][4].
Склад Урада Расійскай Федэрацыі
[правіць | правіць зыходнік]Урад Расійскай Федэрацыі складаецца са Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі, намеснікаў Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі і федэральных міністраў. Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі прызначаецца Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі са згоды Дзяржаўнай Думы. У выпадку трохкратнага адхілення Дзяржаўнай Думай прадстаўленых кандыдатур Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі прызначае Старшыню Урада Расійскай Федэрацыі, распускае Дзяржаўную Думу і прызначае новыя выбары. Прэзідэнт Расіі не мае права распускаць Дзяржаўную думу на гэтай падставе на працягу апошніх шасці месяцаў дзеяння яго паўнамоцтваў, у перыяд дзеяння ваеннага або надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, а таксама ў выпадку ініцыявання Дзяржаўнай думай працэдуры адхілення прэзідэнта ад пасады ў парадку імпічменту. Намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі і федэральныя міністры прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад пасады Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі па прапанове Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі. Структура федэральных органаў выканаўчай улады (Урада Расійскай Федэрацыі) зацвярджаецца ўказам Прэзідэнта Расіі на падставе прапановы Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі, якая накіроўваецца на працягу тыднёвага тэрміну пасля яго прызначэння (арт. 112 Канстытуцыі Расійскай федэрацыі). У выніку адміністрацыйнай рэформы 2004 года быў удакладнены статус і размеркаванне функцый паміж федэральнымі міністэрствамі, федэральнымі службамі і федэральнымі агенцтвамі. Акрамя таго, федэральныя органы выканаўчай улады падзеленыя на тыя, што знаходзяцца ў падпарадкаванні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (г.зв. «сілавыя ведамствы») і ўрада Расійскай Федэрацыі.
Члены ўрада
[правіць | правіць зыходнік]Пасада | Партрэт | Імя і прозвішча | Партыя | Дата ўступлення на пасаду | |
---|---|---|---|---|---|
Міхаіл Мішусцін | Беспартыйны | 16 студзеня 2020 | |||
Намеснікі старшыні ўрада | |||||
Першы намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
па пытаннях фінансава-эканамічнай палітыкі |
Андрэй Белавусаў | Беспартыйны | 21 студзеня 2020 | ||
Намеснік старшыні ўрада — Кіраўнік апарата ўрада | Дзмітрый Грыгарэнка | 21 студзеня 2020 | |||
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі
па пытаннях культуры, турызму і спорту |
Дзмітрый Чарнышэнка | 21 студзеня 2020 | |||
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі
па пытаннях сацыяльнай палітыкі |
Таццяна Голікава | Адзіная Расія | 18 мая 2018 | ||
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі
па пытаннях будаўніцтва, ЖКГ і рэгіянальнага развіцця |
Марат Хуснулін | 21 студзеня 2020 | |||
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі
па пытаннях транспарту, сувязі і цыфравізацыі эканомікі |
Вікторыя Абрамчанка | 21 студзеня 2020 | |||
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі
па пытаннях абаронна-прамысловага комплексу і ракетна-касмічнай галіны |
Юрый Барысаў | Беспартыйны | 18 мая 2018 | ||
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі
па пытаннях аграпрамысловага комплексу, прыродных рэсурсаў і экалогіі |
Аляксей Аверчук | 21 студзеня 2020 | |||
Намеснік старшыні ўрада — паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта РФ у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе | Юрый Трутнеў | Адзіная Расія | 31 жніўня 2013 | ||
Міністры | |||||
Уладзімір Калакольцаў | Адзіная Расія | 21 мая 2012 | |||
Яўген Зінічаў | Беспартыйны | 18 мая 2018 | |||
Міхаіл Мурашка | 21 студзеня 2020 | ||||
Сяргей Лаўроў | Адзіная Расія | 9 сакавіка 2004 | |||
Вольга Любімава | 21 студзеня 2020 | ||||
Сяргей Шайгу | Адзіная Расія | 6 лістапада 2012 | |||
Сяргей Краўцоў | 21 студзеня 2020 | ||||
Валерый Фалькоў | 21 студзеня 2020 | ||||
Аляксандр Казлоў | Адзіная Расія | 18 мая 2018 | |||
Дзмітрый Кабылкін | Адзіная Расія | 18 мая 2018 | |||
Дзяніс Мантураў | Адзіная Расія | 21 мая 2012 | |||
Максут Шадаеў | 21 студзеня 2020 | ||||
Дзмітрый Патрушаў | Беспартыйны | 18 мая 2018 | |||
Уладзімір Якушаў | Адзіная Расія | 18 мая 2018 | |||
Алег Матыцін | 21 студзеня 2020 | ||||
Яўген Дзітрых | Беспартыйны | 18 мая 2018 | |||
Антон Кацякоў | 21 студзеня 2020 | ||||
Антон Сілуанаў | Адзіная Расія | 16 снежня 2011 | |||
Максім Рашэтнікаў | Адзіная Расія | 21 студзеня 2020 | |||
Міністр энергетыкі | Аляксандр Новак | Адзіная Расія | 21 мая 2012 | ||
Канстанцін Чуйчанка | Адзіная Расія | 21 студзеня 2020 |
Зноскі
- ↑ Указ прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 23 снежня 1993 года № 2277 «Аб пераўтварэнні і рэарганізацыі Савета міністраў — ўрада Расійскай Федэрацыі» // Расійская газета . № 238. 25 снежня 1993 года. (За выключэннем асобных палажэнняў, якія ўступаюць у сілу з новай Канстытуцыяй, у цэлым указ увайшоў у сілу з моманту падпісання).
- ↑ Распараджэнне Урада Расійскай Федэрацыі, якое ўстанаўлівае з 31 сакавіка 2011 года лімітавую колькасць супрацоўнікаў апарата ўрада //government.ru 14 студзеня 2011.
- ↑ арт. 126 Пастановы Урада РФ ад 01.06.2004 № 260 «Аб Рэгламенце Урада Расійскай Федэрацыі і Палажэнні аб Апараце Урада Расійскай Федэрацыі»(недаступная спасылка)
- ↑ арт. 13 Федэральнага Закона ад 2006/05/02 № ФЗ-59 «Аб парадку разгляду зваротаў грамадзян РФ»