Перайсці да зместу
Ула Якабсан
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ула Якабсан
Дата нараджэння 23 мая 1929(1929-05-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня 1982(1982-08-20)[2][3] (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Frank Lodeizen[d]
Прафесія актрыса, кінаактрыса
Узнагароды
IMDb ID 0414965
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ула Якабсан (шведск.: Ulla Jacobsson, 23 мая 1929 — 20 жніўня 1982) — шведская кінаактрыса.
Ула Якабсан нарадзілася ў Мёльндале (прыгарад Гётэбарга) ў 1929 годзе. Пасля заканчэння школы Ула некаторы час працавала ў офісе, а ў 1948 годзе паступіла ў акцёрскую школу Гётэбаргскага гарадскога тэатра. Здымацца ў мастацкіх фільмах яна пачала ў 1951 годзе, дэбютаваўшы ў другараднай у драме Арнэ Матсана «Bärande hav» («Мора ў агні»). Фільм 1951 года «Hon dansade en sommar» («Яна танчыла адно лета» або «Адно лета шчасця») меў вялікі поспех як у Швецыі, так і за мяжой, і зрабіў Улу Якабсан імя, але выклікаў шмат спрэчак — у фільме прысутнічаюць кадры з аголеным жаночым целам, прычым грудзі Улы паказваюцца буйным планам, а святар намаляваны ў ролі галоўнага злыдня. Гэтыя рэжысёрскія прыёмы ўсё-такі былі нетыповымі для таго часу, і фільм быў забаронены ў каталіцкай Іспаніі і некаторых іншых краінах, але ў 1952 годзе выйграў прыз Залаты мядзведзь Берлінскага кінафестывалю і ўзнагароду Канскага кінафестывалю за лепшую музыку.
Ула яшчэ некалькі гадоў працягвала здымацца ў шведскім кіно, сярод яе фільмаў варта адзначыць «Карын Мансдотэр», «Грошы спадара Арнэ» і камедыю «Усмешка летняй ночы».
У 1957 годзе Ула пераехала ў Вену і грала ў тэатры. На працягу 1960-х гадоў яна здымалася ў нямецкіх, французскіх і англійскіх фільмах рознай ступені паспяховасці. Удзел у фільме «Зулусы» разам з Майклам Кейнам прынес Уле папулярнасць сярод масавага гледача.
Ула была замужам тройчы: за венскім інжынерам Ёзэфам Корнфельдам, ад якога нарадзілася дачка Дытэ, галандскім мастаком Франкам Лодэйцэнам, ад якога быў сын Марцін, і аўстрыйскім прафесарам Вінфрыдам Росманам.
Ула Якабсан памерла ў 1982 годзе ад злаякаснай пухліны косткі і пахавана ў Вене.
Зноскі
1. Ulla Jacobsson // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
2. а б Ulla Jacobsson // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
3. Ulla Jacobsson // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118711199 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.