Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка
Уладзімір Андрэйчанка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч, Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас | ||||||
Папярэднік | Вадзім Папоў | ||||||
Пераемнік | Ігар Сергеенка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Кулакоў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Косінец | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 студзеня 1949[1][2] (75 гадоў) |
||||||
Дзеці | Уладзіслаў Уладзіміравіч Андрэйчанка[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзі́мір Паўла́віч Андрэйчанка (нар. 2 студзеня 1949, в. Мар’янова, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1968), Велікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут (1977), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1988), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў аграномам у калгасе «Перамога сацыялізму» Верхнядзвінскага раёна (1968), старшым аграномам па вапнаванні Зубкоўскага спецаддзялення «Сельгастэхнікі». У 1972—1973 гг. — інструктар арганізацыйнага аддзела Лёзненскага райкама ЛКСМБ. 1973—1974 гг. — загадчык арганізацыйнага аддзела Лёзненскага райкама ЛКСМБ. 1974—1975 гг. — інструктар арганізацыйнага аддзела Лёзненскага РК КПБ. 1975—1978 гг. — сакратар парткама саўгаса «Адаменкі». 1978—1981 гг. — старшыня калгаса імя А. Ф. Данукалава. 1981—1985 гг. — намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Лёзненскага райвыканкама. 1985—1987 гг. старшыня выканкама Лёзненскага Савета народных дэпутатаў. 1981—1991 гг. — першы сакратар Верхнядзвінскага РК КПБ. 1991—1994 гг. — першы намеснік, старшыня камісіі па сельскай гаспадарцы і забеспячэнні харчаваннем насельніцтва Віцебскага аблвыканкама. З лістапада 1994 г. па кастрычнік 2008 г. — старшыня Віцебскага аблвыканкама.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1994). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2008). З 27.10.2008 Старшыня Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, з 18.10.2012 Старшыня Палаты Прадстаўнікоў пятага склікання.
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
З 2016 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
З 1 лютага 2018 года — упаўнаважаны Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці[3].
З 2019 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання.
15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[4].
У снежні 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Айчыны II і III ступені, ордэнам Дружбы (Расія), удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, тры юбілейных медаля; узнагароджаны ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае двух дзяцей. Сын Уладзіслаў Андрэйчанка з’яўляецца дырэктарам аператара сотавай сувязі «МТС»[6].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Ва Уладзіміра Андрэйчанкі ёсць катэдж ў элітным мінскім раёне Дразды, дзе жывуць у асноўным прадстаўнікі ўлады і людзі блізка звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкам[7].
Зноскі
- ↑ а б в г д Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 17. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ а б в Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.) — Беласток, Вільнюс: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1178. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
- ↑ Андрэйчанка і Турчын назначаны ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай і Гомельскай абласцях
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (17 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
- ↑ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-240 (англ.). Canada Gazette (7 снежня 2022). Праверана 10 красавіка 2023.
- ↑ Назначен новый директор компании МТС
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=155262
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 3 лістапада 2021. / Аўт.-склад.: А. Э. Вярцінскі, Н. А. Карповіч, С. В. Савіцкая, А. Г. Чурсін; пад агул. рэд. Г. В. Навіцкага, В. А. Папова. — Мінск: БЕЛТА, 2008. — 312 с.: іл. — С. 162.
- Андрейченко Владимир Павлович // Кто есть кто в Беларуси = Хто ёсць хто ў Беларусі = Who is who in Belarus / сост. В. Ф. Голубев [и др.]. — Мн., 2001. — С. 15-16.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
- Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021)
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Выпускнікі Велікалуцкай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Старшыні Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Старшыні калгасаў
- Старшыні Лёзненскага райвыканкама
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі
- Ганаровыя грамадзяне Ушацкага раёна