Уджда (араб.وجدة) — горад на паўночным усходзе Марока непадалёку ад мяжы з Алжырам. Адміністрацыйны цэнтр Усходняй вобласці Марока. Уджда — вузел чыгунак і шашэйных дарог. У горадзе развітыя прадпрыемствы хімічнай, металаапрацоўчай, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці.