Тукумс
| ||||||||||||||||||||||||
Тукумс (лат.: Tukums) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Тукумскага краю. Плошча 12,9 км². Насельніцтва 16 528 чал. (2022).
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Меркаванне лінгвістаў на гэты конт падзяляюцца. Адны лічаць, што назва Тукумс паходзіць ад двух ліўскіх слоў «tukku» — купа i «mägi» — пагорак, гара. Іншыя думаюць, што назва паходзіць ад слова «tutkom», што на мове ліваў азначае канец зямлі, інакш кажучы, тое месца, дзе Курземе і Земгале мяжуюць паміж сабой[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XI—XII стагоддзях на месцы цяперашняга горада знаходзілася паселішча ліваў.
Назва горада ўпершыню згадваецца ў крыніцах пад 1253 годам, калі быў заключаны дагавор пра падзел зямель паміж Курляндскім епіскапствам і Лівонскім ордэнам[4]. У 1299 годзе нямецкія рыцары пабудавалі тут замак Тукум (ням. Tuckum), які служыў пасля рэзідэнцыяй гермайстра Лівонскага ордэна[5].
Пасля ліквідацыі Лівонскага ордэна ў 1561 годзе замак перададзены Рэччу Паспалітай як лен курляндскаму герцагу[6].
У канцы XIX стагоддзя Тукум — павятовы горад Курляндскай губерні Расійскай імперыі, у якім было 7542 жыхара[7].
У 1905 годзе ў Тукумсе адбылося ўзброенае паўстанне, задушанае Рускай імператарскай арміяй[8].
У ходзе Вялікай Айчыннай вайны 27 чэрвеня 1941 года быў акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі. Вызвалены 30 ліпеня 1944 года войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Шаўляйскай аперацыі. Другі раз акупаваны 21 жніўня 1944 года. Вызвалены 8 мая 1945 года войскамі Ленінградскага фронту ў ходзе блакады Курляндскай групоўкі праціўніка[9].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Нацыянальны склад
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны склад горада паводле перапісу насельніцтва на пачатак 2022 года:
нацыянальнасць | чал. | % |
---|---|---|
латышы | 13881 | 83,98 % |
рускія | 1532 | 9,27 % |
беларусы | 305 | 1,85 % |
украінцы | 210 | 1,27 % |
літоўцы | 132 | 0,8 % |
палякі | 111 | 0,67 % |
іншыя | 357 | 2,16 % |
усяго | 16528 | 100 % |
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Да Тукумсу падыходзіць рэгіянальная аўтадарога P98 Елгава (Тушкі) — Тукумс. Тут пачынаюцца рэгіянальныя трасы P104 Тукумс — Аўцэ — Віціні (літоўская мяжа), P121 Тукумс — Кулдыга і P131 Тукумс — Кёстэрцыемс — Мерсрагс — Колка.
За 4 кіламетры на паўднёвы ўсход ад горада размешчаны аэрапорт «Юрмала»[18].
Культура
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе ёсць музей мастацтваў, дом культуры і некалькі цэркваў.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Chennevières-sur-Marne[d], Францыя (15 ліпеня 2016)
- Scheeßel[d], Германія (7 лютага 1992)
- Tidaholm[d], Швецыя (19 студзеня 1992)
- Ізюм, Украіна (26 жніўня 2003)
- Андрыхаў, Польшча (5 верасня 2008)
- Карэлічы, Беларусь (4 сакавіка 2005)
- Краснагорск, Расія (8 верасня 1996)
- Плунге, Літва (26 ліпеня 1996)
- Хоні[d], Грузія (12 ліпеня 2019)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Касмачоў (нар. 1988) — латвійскі футбаліст, паўабаронца.
- Віктар Андрэевіч Емяльянаў (нар. 1948) — беларускі вучоны ў галіне мікраэлектронікі, доктар тэхнічных навук (1999), прафесар (1998). Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2008).
- Саманта Ціна (нар. 1989) — латвійская эстрадная спявачка.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ а б Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ Lielā Latvijas enciklopēdija : daba, tauta, valsts = Большая латвийская энциклопедия - книга 2005 года. — ISBN 978-9984-22-266-0.
- ↑ Tukuma pilskalns . web.archive.org (6 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2022. Праверана 24 сакавіка 2024.
- ↑ ЭСБЕ/Туккум — Викитека (руск.). ru.wikisource.org. Праверана 24 сакавіка 2024.
- ↑ КУРЛЯНДСКОЕ ГЕРЦОГСТВО • Большая российская энциклопедия - электронная версия . old.bigenc.ru. Праверана 24 сакавіка 2024.
- ↑ ЕЭБЕ/Туккум — Викитека (руск.). ru.wikisource.org. Праверана 24 сакавіка 2024.
- ↑ 110 gadu kopš bruņotās sacelšanās Tukumā (лат.). www.lsm.lv. Праверана 24 сакавіка 2024.
- ↑ Администратор. Освобождение города Тукумс (руск.) . Дивизии РККА в годы Великой Отечественной войны (10 лютага 2019). Праверана 24 сакавіка 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э http://pop-stat.mashke.org/latvia-cities.htm
- ↑ Office of Citizenship and Migration Affairs — 1990.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 11 верасня 2017.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 19 лютага 2021.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
- ↑ Pilsētu (blīvi apdzīvotu) un lauku (reti apdzīvotu) teritoriju iedzīvotāju skaits reģionos, pilsētās, novados un pagastos (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) – Teritoriālā vienība, Laika periods un Rādītāji — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 22 снежня 2022.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 3 кастрычніка 2023.
- ↑ Jurmala Airport . jurmalaairport.com. Праверана 24 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тукумс
- Сайт Тукумса
- Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2012Архівавана 15 ліпеня 2012. (лат.)