Ташкенцкі вілает
Ташкенцкі вілает | |
---|---|
узб.: Toshkent viloyati, Тошкент вилояти | |
Краіна | |
Статус | Вілает |
Уваходзіць у |
|
Уключае | 15 туманаў і 4 гарады вілаецкага значэння[1] |
Адміністрацыйны цэнтр | Ташкент |
Найбуйнейшы горад | Чырчык |
Інш. буйныя гарады | Ангрэн, Алмалык, Ахангаран, Чырчык, Янгіябад, Янгіюль, Бекабад |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1938 |
Хакім вілаета | Садык Абдулаеў [2] |
Афіцыйная мова | узбекская |
Насельніцтва |
|
Плошча |
15 300 км² (8-е месца) |
Вышыня над узроўнем мора |
1 176 м |
Часавы пояс | UTC+5 |
Абрэвіятура | UZ-TO |
Код ISO 3166-2 | UZ-TO |
Код аўтам. нумароў | 11 (старога ўзору 1998—2008) 10 (Новага ўзору 2008 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ташкенцкі вілает (узб.: Toshkent viloyati, Тошкент вилояти) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Узбекістана. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ташкент. На 2011 год насельніцтва складала 2 644 400 чалавек. Вілает утвораны 15 студзеня 1938 года ў складзе Узбекскай ССР.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча вілаета — 15 300 км². Ташкенцкі вілает размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Узбекістана паміж заходняй часткай гор Цянь-Шаня і ракой Сырдар’я. Вілает мяжуе на поўначы і паўночным захадзе з Казахстанам, на паўночным усходзе з Кыргызстанам, на ўсходзе з Наманганскім вілаетам Узбекістана, на поўдні — з Таджыкістанам, на паўднёвым захадзе — з Сырдар'інскім вілаетам.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Вілает падзелены на 14 туманаў, паказана колькасць насельніцтва станам на 1 красавіка 2016 года[3]:
- Акурганскі туман (7) 98,4 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Акурган
- Ахангаранскі туман (6) 125,8 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Ахангаран
- Бекабадскі туман (1) 146,5 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. пас. Зафар
- Бастанлыкскі туман (2) 162,1 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Газалкент
- Букінскі туман (3) 117,4 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Бука
- Кібрайскі туман (5) 188,8 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. пас. Кібрай
- Куічырчыкскі туман (10) 101,7 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Дустабад
- Паркенцкі туман (8) 143,0 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Паркент
- Пскенцкі туман (9) 95,4 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Пскент
- Зангіяцінскі туман (11) 358,0 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Келес
- Уртачырчыкскі туман (12) 182,7 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Тайтэпа
- Чыназскі туман (4) 124,5 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Чыназ
- Юкарычырчыкскі туман (14) 125,2 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. пас. Янгібазар
- Янгіюльскі туман (13) 253,7 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Янгіюль
і 6 гарадоў вілаецкага значэння:
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ташкенцкі вілает
- Хакіміят Ташкенцкага вілаета Архівавана 29 кастрычніка 2015.