Перайсці да зместу

Таруга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Таруга — месца, на якім былі знойдзены археалагічныя сведкі існавання афрыканскай культуры Нок. Месца архелагічнай знаходкі ляжыць прыкладна ў 40 кіламетрах на паўднёвым захадзе ад нігерыянскай сталіцы Абуджа.

У выніку раскопак брытанскага археолага Бернарда Фага ў 1960–х гадах перад даследчыкамі паўсталі не толькі фрагменты тэракоты, але і старэйшыя з вядомых вырабы з жалеза, атрыманага з плаўленай руды ва Ўсходняй Афрыцы. Таруга — адзінае існуючае месца, якое сведчыць аб існаванні культуры Нок. Усе археалагічныя знаходкі адтуль былі дасканала дакументаваны і грунтоўна зафіксаваны ў пісьмовых крыніцах.