Перайсці да зместу

Тапачкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тапачкі

Тапачкі, таксама тапкі або пантофлі (ад (італ.: pantofola[1]) — від лёгкага і мяккага хатняга абутку.

Тапачкі звычайна вырабляюцца з мяккай тканіны, скуры і г. п. Абутак падобнага крою вядомы са старажытных часоў. Некаторыя віды, асабліва прызначаныя для наведвання ванны, басейна і іншых вільготных месцаў, робяцца з гумы або пластыка. Тапачкі могуць мець форму туфляў ці не мець задніка (шлапакі). Падэшва ў іх звычайна тонкая і не падае сур'ёзнай абароны для нагі. У гасцініцах, лазнях і г. п. выкарыстоўваюцца аднаразовыя тапачкі.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.159