Перайсці да зместу

Сістэма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сістэма (грэч. sýstēma «цэлае, складзенае з частак») — мноства складнікаў, элементаў, якія ствараюць пэўную цэласнасць, адзінства. Таксама: аб’ектыўная сувязь з’яваў, выяўленая ў падпарадкаванні пэўным законам, або сувязь створаных чалавекам прадметаў ці элементаў ведаў, упарадкаваная ў адпаведнасці з пэўным прынцыпамі. Выкарыстанне тэорыі сістэм у пазнанні азначаецца як сістэмны падыход.

Так, могуць вызначацца сонечная сістэма як аб’ектыўная сувязь з’яваў; водная сістэма пэўнай геаграфічнай зоны, створаная чалавекам; сістэма аксіём пэўнай тэорыя|тэорыі.

Паняцце сістэмы блізкае з паняццем структуры, але не звяртаецца да самога парадку, закону сувязі складнікаў, а толькі паказвае наяўнасць такой сувязі.