Сімпсан
Выгляд
Сімпсан | |
---|---|
англ.: Simpson Desert | |
24°34′12″ пд. ш. 137°25′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сі́мпсан[1] (англ.: Simpson Desert) — пясчаная пустыня ў цэнтральнай частцы Аўстраліі. Названа ў гонар прэзідэнта геаграфічнага таварыства Аўстраліі Алена Сімпсана ў 1929 годзе.
Межы: на поўдні — возера Эйр, на поўначы — рака Маршал, на захадзе — рака Фінк, на ўсходзе — мяжа штата Квінслэнд. Агульная плошча каля 300 тыс. км². Утворана за кошт старажытнага пясчанага алювію шматлікіх рэк, якія сцякалі з хрыбтоў Макдонел і Масгрэю, перавеяныя ў перыяды сухога клімата. Характарызуецца моцнай засушлівасцю. У паўднева-ўсходняй частцы размешчаны шэраг азёр (напрыклад, возера Міранпонгапонгуна). Пустыня багата падземнымі водамі. Дзейнічае нацыянальны парк Сімпсан-Дэзерт.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сімпсан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 388. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).