Сівец
Сівец | |||||||||||||||||
Сівец стаячы | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Nardus L. (1753) | |||||||||||||||||
Адзіны від | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Сівец[3][4][5][6] (Nardus) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). 1 від — Сівец стаячы, народныя назвы пясюк, чортава барада[7][8].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—40 см. Утварае густыя дзярніны. Сцёблы цвёрдыя, без вузлоў. Лісце шчацінкападобнае, шызавата-зялёнае, шурпатае. Адмерлае лісце захоўваецца некалькі гадоў і ўтварае светлую «грыву» вакол жывых парасткаў (адсюль назва). Суквецце — аднабокі колас з сядзячымі аднакветнымі каласкамі. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны ў цёплаўмераным поясе Еўразіі. Заносны ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Беларусі трапляецца на лясных пясчаных палянах, на ўскрайках балот, часам утварае лугі.
Кармавая расліна нізкай якасці, выкарыстоўваецца для ўмацавання пяскоў і як дэкаратыўная.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ Сівец ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 14. — Мн., 2002. — С. 364
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 264. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Скуратовіч А. М. Сівец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 364. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Белоус: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Белоус торчащий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)