Перайсці да зместу

Сцяг Гуама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг тэрыторыі Гуам
ЗША
Зацверджаны 9 лютага 1948
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 22:41
Аўтар сцяга Хелен Л. Пол

4 ліпеня 19179 лютага 1948

Дзяржаўны сцяг Гуама — прыняты 9 лютага 1948 года (з 4 ліпеня 1917 года выкарыстоўваўся сцяг без чырвонай аблямоўкі).

Апісанне і сімволіка

[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Гуама ўяўляе сабой сіняе палатно з чырвонай аблямоўкай з усіх бакоў. У цэнтры сцяга знаходзіцца выява герба Гуама. На гербе намаляваны лодка проа ў бухце горада Хагатна, сталіцы Гуама, бераг з какосавай пальмай, рака і надпіс чырвонымі літарамі «GUAM». Удалечыні — мясцовая скала «Puntan Dos Amantes». Па форме герб нагадвае форму базальтавага/каралавага каменя, які выкарыстоўваўся мясцовымі жыхарамі на паляванні і ў вайне.

Сцяг быў распрацаваны Хелен Л. Полам (англ.: Helen L. Paul), жонкай ваенна-марскога афіцэра, які служыў на Гуаме.