Сцяг Барбадаса
Выгляд
Сцяг Барбадаса | |
---|---|
Зацверджаны | 30 лістапада 1966 |
Прапорцыя | 2:3 |
Аўтар сцяга | Grantley W. Prescod |
1:2 |
Сцяг Барбадаса — афіцыйны сімвал дзяржавы Барбадас.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Зацверджаны ў 1966 годзе.
Уяўляе сабой прамавугольнае палатно (суадносіны даўжыні і шырыні 2:3), вертыкальна падзеленае на тры роўных часткі сіняга, жоўтага і зноў сіняга колераў. У цэнтры жоўтай часткі сцяга намаляваны трызубец.
Тлумачэнне
[правіць | правіць зыходнік]Сінія часткі сцяга сімвалізуюць мора, жоўтая — пясок.
Трызубец тлумачыцца як сімвал прынцыпу кіравання на Барбадасе, які складаецца з трох формул: «з народа, з народам, для народа». Адначасова трызубец разумеецца як сімвал Нептуна, а таксама намёк на каланіяльнае мінулае краіны (эмблема Вялікабрытаніі як «уладаркі мораў») і разрыў з ім (паколькі трызубец намаляваны без дрэўка).
Іншыя сцягі
[правіць | правіць зыходнік]-
Сцяг калоніі Барбадас
1885 — 1958 -
Сцяг калоніі Барбадас
1958 — 1961 -
Персанальны сцяг каралевы Елізаветы II у Барбадасе
з 1966