Супераграбленне ў Мілане
Выгляд
Супераграбленне ў Мілане | |
---|---|
італ.: Super rapina a Milano | |
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кампазітар | |
Працягласць | 85 хв. |
Краіна | |
Мова | італьянская мова |
Год | 1964 |
IMDb | ID 0168201 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Супераграбленне ў Мілане»[2] (італ.: Super rapina a Milano) — італьянская кінакамедыя рэжысёраў Адрыяна Чэлентана і П’еро Віварэлі.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У Мілане абрабаваны нацыянальны банк. Выкралі грошай больш за мільярд італьянскіх лір. Злачынства здзейсніла банда, на чале якой стаіць нейкі Серджыа. Ратуючыся ад паліцыі, спрытны верхавод і яго саўдзельнікі паляцелі на верталёце, які стаяў на даху банка. Прызямліўшыся на ўскраіне горада, яны кінулі верталёт, пераапрануліся манахамі і схаваліся ў пакінутым кляштары. Сэрджыа планаваў неўзаметку прабыць там каля шасці месяцаў, «пакуль усё наладзіцца». Але паліцыя напала на след, кляштар аказаўся не асабліва закінутым, а саўдзельнікі — не валодаюць вытрымкай і здольнасцю выконваць канспірацыю…
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Адрыяна Чэлентана — Серджыа
- Клаўдзія Моры — Ванда
- Дантэ Пазані — Біл, саўдзельнік
- Дон Бакі — Дон, саўдзельнік
- Дэта Марыяна — Атос, саўдзельнік
- Джына Сантэрколе — Джына, саўдзельнік
- Мікі Дэль Прэтэ — Мікі, саўдзельнік
- Андрэа Чэкі — Мараскалка, камісар паліцыі
Зноскі
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0168201/ Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). - артыкул Адрыяна Чэлентана