Стэфан Лазаравіч
Стэфан Лазаравіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
сербск.: Стефан Лазаревић | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Джурадж Бранкавіч[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1374 ці 1377[1] |
||||||
Смерць |
19 ліпеня 1427[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Лазаравічы | ||||||
Бацька | Лазар Хрэбелянавіч[2] | ||||||
Маці | Міліца Сербская | ||||||
Жонка | Helena Gattilusio[d] | ||||||
Веравызнанне | Сербская праваслаўная царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэ́фан Лазаравіч (сербск.: Стефан Лазаревић; 1374 — 19 ліпеня 1427) — кіраўнік сярэдневяковай Сербіі з 1389 года ў якасці васала Асманскай імперыі, з 1402 года адносна самастойна (пад эгідай венгерскай кароны). Другі і апошні манарх з роду Лазара. У 1403 г. перанёс сталіцу Сербіі ў горад Бялград.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Лазара Хрэбелянавіча, які загінуў у бітве на Косавым полі з асманамі ў 1389 годзе, і Міліцы.
Стэфан браў удзел у якасці асманскага васала ва ўсіх бітвах султана Баязіда I, які ўзяў да сябе ў гарэм малодшую сястру Стэфана. Сярод іншых ён удзельнічаў у бітве пры Нікопале з балгарамі ў 1396 годзе, якая прывяла да падзення Другога Балгарскага царства, і ў бітве пры Равінэ.
Пасля аглушальнага разгрому Асманскай імперыі Тамерланам у 1402 годзе Стэфан Лазаравіч, які прымаў удзел у гэтай бітве на баку Баязіда, абвясціў сябе дэспатам Сербіі. Права на гэты тытул яму падаў імператар Канстанцінопаля, з якім Стэфан сустрэўся на шляху назад у Сербію.
Па вяртанні на радзіму Стэфан атрымаў перамогу ў барацьбе са сваім пляменнікам Георгіем Бранкавічам за вяршэнства ў Сербіі. Для гэтага ён уступіў у саюз з венгерскім каралём Жыгімонтам, прызнаўшы яго сюзерэнітэт. Яго праціўнік Бранкавіч зрабіў стаўку на маладога султана Сулеймана і аблічыўся.
У вырашальнай бітве сваю армію на дапамогу швагру прывёў Георгій II Балшыч, кіраўнік княства Зэта. Ва ўзнагароду за вернасць Жыгімонт надзяліў Стэфана землямі ў Ваяводзіне, якія ўключалі гарады Земун, Мітравіцу і Апацін. Таксама пад яго кантроль патрапілі ключавыя дунайскія крэпасці — Бялградская і Голубацкая.
Стэфан надаваў вялікую ўвагу ўпрыгожванню заснаванага ім манастыра Манасія, увёў у Сербіі рыцарскія турніры на заходні ўзор і адным з першых на Балканах стаў выкарыстоўваць агнястрэльную зброю. Месца пахавання — Копарынскі манастыр у пасёлку Вяліка-Плана.
Паколькі ад шлюбу з дачкой лесбаскага дэспата Гатылузіа дзяцей у Стэфана не было, правы на яго ўладанні атрымаў у спадчыну пляменнік — Георгій Бранкавіч.
У літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]Пяру Стэфана Лазаравіча прыпісваюць шэраг літаратурных твораў — паэтычнае пасланне брату Вуку і плач на смерць князя Лазара.
У жыцяпісе Стэфана Лазаравіча ёсць апавяданне пра тое, як гэты кіраўнік, перапрануўшыся, пад выглядам простага чалавека хадзіў раздаваць міласціну жабракам. Адзін з жабракоў тройчы падыходзіў да кіраўніка за міласцінай, і той папракнуў яго ў прагнасці. Тады жабрак у адказ папракнуў Стэфана, што той «і на зямлі кіруе, і Нябеснае Царства атрымаць жадае». Гэты сюжэт быў выкарыстаны ў жыціі князя Івана Каліты з Валакаламскага патэрыка[3].
Зноскі
- ↑ а б National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 1 чэрвеня 2023.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Турилов А. А. «Гарун-ар-Рашидовский» сюжет в славянских литературах XV—XVI в. //Древняя Русь. Вопросы медиевистики. 2004. № 2(16). С. 8-11.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стэфан (Стеван) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 236—237. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэфан Лазаравіч