Стыкс
Выгляд
Стыкс[1] (стар.-грэч.: Στύξ — «пачвара», лац.: Styx) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі — увасабленне першабытнага жаху і цемры, з якіх паўсталі першыя жывыя істоты, і персаніфікацыя аднайменнай міфічнай ракі Стыкс.
Дачка Акіяна і Тэфіды, ці дачка Нікты і Эрэба. Згодна з Гесіёдам, Стыкс — жонка Паланта, маці Нікі, Зела, Кратаса і Біі. Згодна з паэмай Эпіменіда, Стыкс — дачка Акіяна і жонка Перанта, ад яго нарадзіла Яхідну.
Падчас барацьбы Кронаса з Зеўсам Стыкс перш за іншых багоў паспяшалася з дзецьмі (асабліва багіняй перамогі Нікай) на дапамогу Зеўсу, за што той зрабіў яе багіняй клятваў, а яе воды іх сімвалам.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стыкс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 225. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).