Прэмія Вольфа
Прэмія Вольфа | |
---|---|
Краіна | |
Тып | навуковая ўзнагарода[d] і мастацкая прэмія[d] |
Кім уручаецца | Фонд Вольфа[d][1] |
Дата заснавання | 1978 |
Статус | уручаецца |
Сайт | wolffund.org.il (англ.) (іўрыт) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прэмія Вольфа прысуджаецца ў Ізраілі з 1978 года Фондам Вольфа (англ.: The Wolf Foundation). Прэмія ўручаецца штогод у шасці намінацыях: сельская гаспадарка, хімія, матэматыка, медыцына, фізіка і мастацтва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Фонд быў заснаваны ў 1976 годзе Рыкардам Вольфам (1887—1981), вынаходнікам, дыпламатам і філантропам, і яго жонкай Франсіскай Субірана-Вольф (1900—1981), у мэтах прасоўвання навукі і мастацтва на карысць чалавецтва. Рыкарда Вольф нарадзіўся ў Гановеры (Германія), незадоўга да пачатку Першай сусветнай вайны ён эміграваў на Кубу. Будучы амбасадарам Кубы ў Ізраілі з 1971 года, пасля разрыву дыпламатычных адносін ў 1973 годзе застаўся ў Ізраілі да канца жыцця.
Пра прэмію
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія Вольфа ўручаецца штогод (з магчымымі перапынкамі) у шасці намінацыях: сельская гаспадарка, хімія, матэматыка, медыцына, фізіка і мастацтва. Прэмія ў галіне мастацтва прысуджаецца па правілу ратацыі асобных мастацтваў. Чаргаванне ажыццяўляецца ў наступным парадку: жывапіс, музыка, архітэктура, скульптура.
Прэмія ўключае дыплом і грашовую суму ў памеры 100000 $.
Адбор пераможцаў у кожнай вобласці ажыццяўляецца міжнароднымі камітэтамі з трох экспертаў. Новыя склады камітэтаў фармуюцца штогод. Фонд мае статус прыватнай некамерцыйнай арганізацыі. Апекуны, члены Савета і Камітэтаў, выконваюць свае абавязкі на добраахвотных падставах. У 1975 годзе Кнесэт зацвердзіў спецыяльны «Закон аб фондзе Вольфа».
Прэмія Вольфа — адна з нешматлікіх недзяржаўных прэмій, якія маюць комплексны характар (ахопліваюць адразу некалькі сфер чалавечай дзейнасці).
Прэстыж
[правіць | правіць зыходнік]Мае высокі аўтарытэт і часта разглядаецца як другая па прэстыжу пасля Нобелеўскай прэміі (у матэматыцы і медыцыне — другая пасля адпаведна Філдсаўскай і Ласкераўскай прэмій)[2][3].
Прэміі Вольфа ў галіне фізікі і хіміі часта лічацца самамі прэстыжнымі ўзнагародамі ў гэтых абласцях пасля Нобелеўскай прэміі[4]. Прэмія па фізіцы атрымала рэпутацыю вызначаючай будучых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі — з 26 лаўрэатаў Прэміі Вольфа па фізіцы ў перыяд паміж 1978 і 2010 чатырнаццаць атрымалі Нобелеўскую прэмію ў тым жа годзе, пяць з іх у наступным годзе[3].
Прэмія Вольфа ў сельскай гаспадарцы прыраўніваецца да «Нобелеўскай прэміі ў галіне сельскай гаспадаркі»[5].
Лаўрэаты
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па фізіцы
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па хіміі
- Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
- Лаўрэаты прэміі Вольфа ў сельскай гаспадарцы
Зноскі
- ↑ а б https://wolffund.org.il/home-page/ Праверана 11 лютага 2023.
- ↑ Physicsworld.com: Wolf prize goes to particle theorists Архівавана 17 лютага 2012.
- ↑ а б Basolo, F: «From Coello to Inorganic Chemistry: A Lifetime of Reactions», page 65, Springer, 2002
- ↑ Harris, Margaret (November 2010). «Gongs away». Physics World (Bristol: Institute of Physics Publishing) 23 (11): 46-47.
- ↑ National Research Council: «National Research Initiative: A Vital Competitive Grants Program in Food, Fiber and Natural-resources Research», page 155, National Academies Press, 2000
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія Вольфа на Вікісховішчы |