Станіслаў Станіслававіч Кезгайла
Выгляд
Станіслаў Станіслававіч Кезгайла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Янавіч Кезгайла | ||||||
Пераемнік | Пётр Кішка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1500 |
||||||
Смерць |
1532 |
||||||
Род | Кезгайлы | ||||||
Бацька | Станіслаў Кезгайла | ||||||
Маці | Ядвіга Судзімонтаўна[d] | ||||||
Жонка | Ганна Кішка |
Станіслаў Станіслававіч Кезгайла (каля 1500—1532) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхетнага літоўскага баярскага роду Кезгайлаў. Бацька — Станіслаў Кезгайла — гетман вялікі літоўскі, староста жамойцкі, кашталян троцкі і віленскі. Яго жонка — Ганна Кішка.
Староста жамойцкі (1527—1532), кашталян троцкі (1528—1532). Паводле перапісу войска літоўскага 1528 года, ён выстаўляў на вайну 371 коннага воіна са сваіх земляў і 246 конных з земляў сваёй жонкі Ганны, удавы Яна Радзівіла.