Спіс кіраўнікоў Леона
Сярэднявечнае Каралеўства Леон (ісп.: Reino de León), якое размяшчалася ў паўночна-заходняй частцы Пірэнейскага паўвострава, было ўтворана ў 910 годзе пасля падзелу каралеўства Астурыя паміж сынамі караля Альфонса III. Старэйшы з іх, Гарсія, атрымаў Леон, другі сын Ардонья — Галісію, а малодшы Фруэла — Астурыю. У 914 годзе да Леона была далучана Галісія, а ў 924 годзе землі Леона, Галісіі і Астурыі зліліся ў каралеўства Леон, сталіцай якога стаў аднайменны горад.
У 923 годзе Кастылія, якая ўваходзіла ў склад Леона, атрымала статус графства, а ў 1035 годзе стала самастойным каралеўствам. У 1037—1065 і 1072—1157 гадах Леон і Кастылія ўваходзілі ў Леона-Кастыльскае каралеўства; канчатковае іх аб'яднанне адбылося ў 1230 годзе.
З другой паловы X стагоддзя да пачатку XI стагоддзя Каралеўства Леон, якое займала землі да ракі Дуэра, падвяргалася з поўдня набегам мусульман Кордаўскага халіфата.
У выніку рэканкісты да апошняй чвэрці XI стагоддзя да Леона былі далучаны тэрыторыі да ракі Таха.
У 1095 годзе партугальскія землі, якія ўваходзілі ў склад каралеўства, былі вылучаны ў графства, а ў XII стагоддзі Партугалія здабыла незалежнасць.
У 1516 годзе Леон разам з Кастыліяй увайшоў у склад Іспанскага каралеўства. Тытул караля Леона ўваходзіў у тытулатуру каралёў Іспаніі да 1707 года, калі канчаткова знік.
Партрэт | Імя | Гады жыцця | Гады кіравання | Каментары | Спасылкі | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Дынастыя Перэс | |||||||
Гарсія I | каля 871 — 19 студзеня 914 | 910—19 студзеня 914 | [1][2] | ||||
Ардонья II | каля 873 — чэрвень 924[3] | 914—924 | Таксама кароль Галісіі з 910 | [4][5] | |||
Фруэла II Пракажоны | каля 875 — ліпень 925 | 924—925 | Таксама кароль Галісіі з 924 і Астурыі з 910. Ізноў аб'яднаў краіну пасля смерці старэйшых братоў. | [6][7] | |||
Альфонса Фройлас[8] | ? — пасля 932 | 925 | Таксама кароль Галісіі ў 925—926. Зрынуты з трона стрыечнымі братамі. | [9] | |||
Альфонса IV | каля 899 — жнівень 933 | 925—931 | Саступіў прастол свайму малодшаму брату Раміра II і выдаліўся ў кляштар. | [10][11] | |||
Раміра II | каля 900 — 1 студзеня 951 | 931 — 1 студзеня 951 | [12][13] | ||||
Ардонья III | каля 926 — паміж 30 жніўня і 13 лістапада 956 | 951—956 | [14][15] | ||||
Санча I Тоўсты | ? — не пазней 19 снежня 966 | 956—958 | У 958 быў зрынуты графам Фернанам Кастыльскім. | [16][17][18] | |||
Ардонья IV Злы | каля 926—962 | 958—960 | Быў узведзены на прастол сваім цесцем Фернанам Кастыльскім. Пасля звяржэння бег спачатку ў Астурыю, а затым у Бургас і Кордаву. | [19][20] | |||
Санча I Тоўсты | ? — не пазней 19 снежня 966 | 960—966 | Вярнуў сабе трон пры дапамозе арабаў. Быў атручаны графам Гансала Манісам. | ||||
Раміра III Флавіа | 961 — 26 чэрвеня 985 | 966—984 | Да паўналецця каралеўствам кіравалі яго цётка манашка Эльвіра Рамірэс і маці Тэрэза Ансурэс. Быў зрынуты галісійскімі феадаламі-паўстанцамі. | [21][22] | |||
Бермуда II Падагрык | каля 953 — верасень 999 | 984 — верасень 999 | Таксама кароль Галісіі з 982. Абвешчаны каралём галісійскай арыстакратыяй. | [23][24] | |||
Альфонса V Высакародны | 996 — 7 жніўня 1028 | 11 кастрычніка 999 — 7 жніўня 1028 | Да паўналецця каралеўствам кіравалі яго маці Эльвіра Гарсія і граф Партугаліі Менендо II Гансалес. Самастойна стаў кіраваць з 1007 года. У 1017 годзе склікаў з'езд арыстакратыі, на якім была абвешчана «хартыя вольнасцей». Забіты падчас паходу на маўраў. | [25][26] | |||
Бермуда III | 1017/1018 — 4 верасня 1037 | 7 жніўня 1028 — 4 верасня 1037 | [27][28] | ||||
Дынастыя Хіменес | |||||||
Дынастыя Хіменесаў мае баскскае паходжанне. Яе прадстаўнікі ў IX—XIII стагоддзях таксама кіравалі ў каралеўствах Навара, Арагон і Кастылія і першымі змаглі часова аб'яднаць хрысціянскую Іспанію, а таксама высунуць яе на шырокую еўрапейскую палітычную сцэну. Створаная Хіменесамі палітычная структура захавалася да канца Сярэднявечча. | |||||||
Фердынанд I Вялікі | 1017 — 27 снежня 1065 | 1037 — 27 снежня 1065 | Таксама кароль Кастыліі (1035—1065). У 1037 годзе аб'яднаў Леон і Кастылію ў адну дзяржаву. У 1039 годзе прыняў тытул імператара Іспаніі. Вёў паспяховыя войны супраць арабаў. | [29][30] | |||
Альфонса VI Храбры | 1043 — 29 чэрвеня 1109 | 27 снежня 1065—1072 | Таксама кароль Кастыліі (1072—1109). У 1072 годзе пацярпеў паражэнне ад свайго брата Санча II у бітве пры Гальпехары і быў зняволены ім. | [31] | |||
Санча II Моцны | каля 1036 — 7 кастрычніка 1072 | студзень 1072 — 7 кастрычніка 1072 | Таксама кароль Кастыліі (27 снежня 1065 — 7 кастрычніка 1072). У 1072 годзе паланіў свайго брата Альфонса VI і стаў каралём Леона. Забіты рыцарам Вельіда Дальфосам падчас аблогі крэпасці Самора. | [32] | |||
Альфонса VI Храбры | 1043 — 29 чэрвеня 1109 | 1072 — 29 чэрвеня 1109 | Бег са зняволення і пасля смерці Санча II, зманам паланіўшы малодшага брата Гарсію Галісійскага, аб'яднаў Кастылію, Леон і Галісію. | ||||
Урака | 24 чэрвеня 1081 — 8 сакавіка 1126 | 29 чэрвеня 1109 — 8 сакавіка 1126 | Таксама каралева Кастыліі (1109—1126). | [33] | |||
Бургундская дынастыя | |||||||
Наступныя кіраўнікі з'яўляюцца нашчадкамі мужа Уракі, Раймунда Бургундскага. | |||||||
Альфонса VII Імператар | 1 сакавіка 1105 — 21 жніўня 1157 | 8 сакавіка 1126 — 21 жніўня 1157 | Таксама кароль Галісіі (1111—1157) і Кастыліі (1126—1157). У 1135 годзе ў Леоне каранаваўся як імператар Іспаніі. | [34] | |||
Фердынанд II | 1137 — 22 студзеня 1188 | 21 жніўня 1157 — 22 студзеня 1188 | Быў храбрым воінам, але дрэнным арганізатарам і слабым палітыкам. | [35] | |||
Альфонса IX | 15 жніўня 1171 — 23 верасня 1230 | 22 студзеня 1188 — 23 верасня 1230 | [36] | ||||
Фернанда III Святы | 5 жніўня 1199 — 30 мая 1252 | 1230 — 30 мая 1252 | Таксама кароль Кастыліі з 1217. У 1671 кананізаваны Папам Кліментам X. | [37] | |||
Усе наступныя манархі таксама былі кіраўнікамі Кастыліі | |||||||
Альфонса X Мудры | 23 лістапада 1221 — 4 красавіка 1284 | 30 мая 1252 — 4 красавіка 1284 | Таксама імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1257—1273. Развіваў навуку, правёў уніфікацыю законаў, склаўшы «Законы сямі частак» у традыцыях рымскага права. | [38] | |||
Санча IV Храбры | 12 мая 1258 — 25 красавіка 1295 | 4 красавіка 1284 — 25 красавіка 1295 | [39] | ||||
Фердынанд IV Закліканы | 6 снежня 1285 — 7 верасня 1312 | 12 красавіка 1295 — 7 верасня 1312 | [40] | ||||
Альфонса XI Справядлівы | 13 жніўня 1311 — 26 сакавіка 1350 | 7 верасня 1312 — 26 сакавіка 1350 | Паспяхова ваяваў супраць маўраў з Гранадскага эмірата. Памёр падчас аблогі Гібралтара. | [41][42] | |||
Педра I Жорсткі | 30 жніўня 1334 — 23 сакавіка 1369 | 26 сакавіка 1350 — 23 сакавіка 1369 | Забіты сваім зборным братам Энрыке. | [43] | |||
Дынастыя Трастамара | |||||||
З 1516 года саюз іспанскіх каралеўстваў часцей за ўсё завецца Іспаніяй, а Карлас I лічыцца першым каралём Іспаніі.
Асобным колерам вылучаны рэгенты. | |||||||
Энрыке II Кастыльскі | 13 студзеня 1334 — 29 мая 1379 | 23 сакавіка 1369 — 29 мая 1379 | [44][45] | ||||
Хуан I Кастыльскі | 24 жніўня 1358 — 9 кастрычніка 1390 | 29 мая 1379— 9 кастрычніка 1390 | Беспаспяхова вёў вайну за партугальскую карону. | [46] | |||
Энрыке III Кастыльскі | 4 кастрычніка 1379 — 25 снежня 1406 | 1390—1406 | [47] | ||||
Хуан II Кастыльскі | 6 сакавіка 1405 — 20 ліпеня 1454 | 1406—1454 | [48] | ||||
Энрыке IV | 25 студзеня 1425 — 11 снежня 1474 | 1454—1474 | [49] | ||||
Ізабела I | 22 красавіка 1451 — 26 лістапада 1504 | 1474—1504 | [50] | ||||
Хуана I Вар’ятка | 6 лістапада 1479 — 12 красавіка 1555 | 1504—1555 | [51] | ||||
Філіп I Прыгожы | 22 ліпеня 1478 — 25 верасня 1506 | 1504—1506 | [52] | ||||
Фердынанд V | 10 сакавіка 1452 — 23 студзеня 1516 | 1506—1516 | [53] | ||||
Карлас I Габсбург | 24 лютага 1500 — 21 верасня 1558 | 1516—1556 | [54] |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Garcias I (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 15.3.2012.
- ↑ Garcia I (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
- ↑ Па іншых даных, кароль Ардонья II сканаў у студзені 924 года.
- ↑ Ordogno II. (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 18.3.2012.
- ↑ Ordonius II (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
- ↑ Fruela II (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- ↑ Fruela II (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
- ↑ Froilaz з'яўляецца яго імем па бацьку, на галісійскай мове яно азначае сын Фруэла (галіс.: Froila)
- ↑ ORDONO II 914-924, ALFONSO IV 925-931, ORDONO IV 958-960 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- ↑ Alfonso IV (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
- ↑ Alfonso IV (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
- ↑ Ramiro II (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
- ↑ Ramiro II (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
- ↑ Ordogno III (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
- ↑ Ordono III (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
- ↑ Sancho I (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
- ↑ Sancho I (ням.). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- ↑ Sancho I (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
- ↑ Ordogno IV (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
- ↑ Ordono IV (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
- ↑ Ramiro III. (ням.). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 22.3.2012.
- ↑ Ramiro III (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
- ↑ Bermudo II. der Gichtige (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 23 сакавіка 2012.
- ↑ Bermudo II (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
- ↑ Alfons V (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2012. Праверана 23 сакавіка 2012.
- ↑ Alfonso V (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
- ↑ Bermudo III (ням.). Genealogia Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2012. Праверана 23 сакавіка 2012.
- ↑ Bermudo III (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
- ↑ Рыжов К. Фердинанд I Кастильский // Все монархи мира. Западная Европа. — М.: Вече, 1999. — С. 422. — 10 000 экз. — ISBN 5-7838-0374-X.
- ↑ Ferdinand I (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
- ↑ Alfonso VI (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 24 сакавіка 2012.
- ↑ Рыжов К. САНЧО II // Все монархи мира. Западная Европа. — М.: Вече, 1999. — С. 422. — 10 000 экз. — ISBN 5-7838-0374-X.
- ↑ Urraca (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
- ↑ Alfonso VII (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
- ↑ Ferdinand II (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
- ↑ Alfonso IX (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
- ↑ St. Ferdinand III (англ.). Catholic Encyclopedia. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 26 сакавіка 2012.
- ↑ Альфонс X (руск.)(недаступная спасылка). Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 26 сакавіка 2012.
- ↑ Sancho IV (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 27 сакавіка 2012.
- ↑ Ferdinand IV (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- ↑ Alfonso XI (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- ↑ ALFONSO XI 1312-1350, PEDRO I 1350-1369 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- ↑ Peter of Castile (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- ↑ Энрыке II быў незаконнанароджаным сынам Альфонса XI і стаў графам Трастамарскім.
- ↑ Henry II (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- ↑ Рыжов К. Хуан I Кастильский // Все монархи мира. Западная Европа. — М.: Вече, 1999. — С. 422. — 10 000 экз. — ISBN 5-7838-0374-X.
- ↑ Heinrich III. der Krankliche (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- ↑ Johann II. (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- ↑ Heinrich IV. der Impotente (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- ↑ Isabella I. die Katholische (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- ↑ Johanna I. die Wahnsinnige (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- ↑ Philip I (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- ↑ Ferdinand II (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- ↑ Charles V (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Bernard F. Reilly. The Kingdom of León-Castilla under King Alfonso VI, 1065–1109. — Princeton: Princeton University Press, 1988.
- Альтамира-и-Кревеа, Рафаэль. История Средневековой Испании / Перевод с испанского Е. А. Вадковской и О. М. Гармсен. — СПб.: «Евразия», 2003. — 608 с. — 1500 экз. — ISBN 5-8071-0128-6.
- Корсунский А. Р. История Испании IX — XIII веков (Социально-экономические отношения и политический строй Астуро-Леонского и Леоно-Кастильского королевства). Учебное пособие. — М.: Высшая школа, 1976. — 139 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- KINGS of LEON (англ.). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 15 сакавіка 2012.
- Пелая з Аўеда.. Хроніка каралёў Леона (руск.). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 23 сакавіка 2012.