Спадарожнікавая сувязь
Выгляд
Спадарожнікавая сувязь — адзін з відаў радыёсувязі, заснаваны на выкарыстанні штучных спадарожнікаў у якасці рэтранслятараў. Спадарожнікавая сувязь ажыццяўляецца паміж зямнымі станцыямі, якія могуць быць як стацыянарнымі, так і перасоўнымі.
Спадарожнікавая сувязь з’яўляецца развіццём традыцыйнай радыёрэлейнай сувязі шляхам вынясення рэтранслятара на вельмі высокую вышыню (ад сотняў да дзясяткаў тысячаў км). Праз тое, што зона яго бачнасці ў гэтым выпадку — амаль палова зямнога шара, то неабходнасць у ланцугу рэтранслятараў адпадае — у большасці выпадкаў дастаткова і аднаго.