Перайсці да зместу

Сейм (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сейм
Характарыстыка
Даўжыня 748 км
Басейн 27 500 км²
Расход вады каля 105 м³/с
Вадацёк
Выток Белгародская вобласць, Чарнігаўская вобласць і Сумская вобласць
 • Каардынаты 51°22′16,68″ пн. ш. 37°07′02,28″ у. д.HGЯO
Вусце рака Дзясна
 • Каардынаты 51°27′34,91″ пн. ш. 32°33′49,31″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро

Краіна Расія, Украіна
Рэгіён Белгародская вобласць, Курская вобласць, Сумская вобласць, Чарнігаўская вобласць
Код у ДВР 04010001312106200004150 і 04010001212106200004150
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сейм — рака ў Белгародскай і Курскай абласцях Расіі, Сумскай і Чарнігаўскай абласцях Украіны, левы прыток ракі Дзясна (басейн Дняпра).

Даўжыня складае 748 км, плошча вадазбору 27 500 км². Сярэдні расход вады каля 105 м³/с. Працякае ў шырокай даліне праз Сярэднярускае ўзвышша і Прыдняпроўскую нізіну. Пераважная шырыня рэчышча 80—100 м, даліны — 9—12 км. Рэчышча звілістае, суправаджаецца шматлікімі старыцамі і пойменнымі азёрамі. Правы бераг высокі, круты, левы — пакаты. Замярзае ў канцы лістапада — снежні, ледаход у канцы сакавіка — пачатку красавіка. У нізоўі мясцовае суднаходства.

Каля ракі гарады Льгоў, Рыльск, Путыўль, Батурын.

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 382. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)