Святы Беларусі
Выгляд
Святы Беларусі — святы ў Рэспубліцы Беларусь у адзначэнне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае альбо грамадска-палітычнае значэнне для краіны і якія аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства.[1]
Дзяржаўныя
[правіць | правіць зыходнік]- 1—2 студзеня — Новы год
- 7 студзеня — Нараджэнне Хрыстова (праваслаўная канфесія)
- 23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (не выхадны)
- 8 сакавіка — Дзень жанчын (Міжнародны жаночы дзень)
- 15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі (да 1998 выхадны)
- 2 красавіка — Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі
- рухомая — Вялікдзень (праваслаўная канфесія)
- рухомая — Вялікдзень (каталіцкая канфесія)
- 1 мая — Дзень працы
- 9 мая — Дзень Перамогі
- рухомая — Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь (першая нядзеля мая)
- 3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
- 17 верасня — Дзень народнага адзінства[2]
- 2 лістапада — Дзень памяці (Дзяды, да 1998 выхадны)
- 7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі (з 13 красавіка 1995 года)
- 25 снежня — Нараджэнне Хрыстова (каталіцкая канфесія)
Рэлігійныя
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Прафесійныя
[правіць | правіць зыходнік]- Дзень работнікаў сацыяльнай абароны — 5 студзеня;
- Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў — першая нядзеля студзеня;
- Дзень выратавальніка — 19 студзеня;
- Дзень дыпламатычнага работніка — 22 студзеня;
- Дзень беларускай навукі — апошняя нядзеля студзеня;
- Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы — 21 лютага;
- Дзень міліцыі — 4 сакавіка;
- Дзень ўнутраных войскаў — 18 сакавіка;
- Дзень работнікаў гідраметэаралагічнай службы — 23 сакавіка;
- Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі — чацвёртая нядзеля сакавіка;
- Дзень геолага — першая нядзеля красавіка;
- Дзень судовага эксперта — 22 красавіка;
- Дзень друку — 5 мая;
- Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі — 7 траўня;
- Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту — трэцяя субота мая;
- Дзень пагранічніка — 28 мая;
- Дзень хіміка — апошняя нядзеля мая;
- Дзень меліяратара — першая нядзеля чэрвеня;
- Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці — другая нядзеля чэрвеня;
- Дзень медыцынскіх работнікаў — трэцяя нядзеля чэрвеня;
- Дзень работнікаў пракуратуры — 26 чэрвеня,
- Дзень вынаходніка і рацыяналізатара — апошняя субота чэрвеня;
- Дзень эканаміста — 30 чэрвеня,
- Дзень кааперацыі — першая субота ліпеня;
- Дзень работнікаў воднага транспарту — першая нядзеля ліпеня;
- Дзень работнікаў падатковых органаў — другая нядзеля ліпеня;
- Дзень металурга — трэцяя нядзеля ліпеня;
- Дзень пажарнай службы — 25 ліпеня;
- Дзень работнікаў гандлю — апошняя нядзеля ліпеня;
- Дзень чыгуначніка — першая нядзеля жніўня;
- Дзень будаўніка — другая нядзеля жніўня;
- Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі — 23 жніўня;
- Дзень шахцёра — апошняя нядзеля жніўня;
- Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці — першая нядзеля верасня;
- Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства — 12 верасня;
- Дзень бібліятэк — 15 верасня;
- Дзень мытніка — 20 верасня;
- Дзень работнікаў лесу — трэцяя нядзеля верасня;
- Дзень машынабудаўніка — апошняя нядзеля верасня;
- Дзень архівіста — 6 кастрычніка;
- Дзень настаўніка — першая нядзеля кастрычніка;
- Дзень работнікаў культуры — другая нядзеля кастрычніка;
- Дзень стандартызацыі — 14 кастрычніка;
- Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці — 15 кастрычніка;
- Дзень аўтамабіліста і дарожніка — апошняя нядзеля кастрычніка;
- Дзень работнікаў грамадзянскай авіяцыі — першая нядзеля лістапада;
- Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу — трэцяя нядзеля лістапада;
- Дзень страхавых работнікаў — першая субота снежня;
- Дзень юрыста — першая нядзеля снежня;
- Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі — 20 снежня;
- Дзень энергетыка — 22 снежня.
Памятныя даты
[правіць | правіць зыходнік]- 15 лютага — Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
- 26 красавіка — Дзень чарнобыльскай трагедыі.
- 22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа[3].
Зноскі
- ↑ Указ о праздниках в Республике Беларусь . Беларускі партал у Казахстане. Праверана 14 красавіка 2017. (руск.)
- ↑ Лукашэнка падпісаў указ аб святкаванні «Дня народнага адзінства»
- ↑ Указам Лукашэнкі зменена назва памятнай даты 22 чэрвеня
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Святы Беларусі