Рыа-Платана
Рыа-Платана | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Гандурас, Грасьяс-а-Дзьёс, Калон, Аланха |
Плошча | 5250 км² |
Дата заснавання | 1982 |
Сусветная спадчына | №196 |
Рыа-Платана (ісп.: Río Plátano) — біясферны запаведнік Гандураса. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы краіны, на тэрыторыі трох дэпартаментаў: Грасьяс-а-Дзьёс, Калон, Аланха. Названы ад ракі Рыа-Платана, якая працякае па запаведніку і ўпадае ў Карыбскае мора. Утвораны ў 1982 годзе. Агульная плошча 5250 км². Унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. На тэрыторыі запаведніка пражывае каля 2000 чалавек народнасці маскіта, якія вядуць традыцыйны лад жыцця.
Большая частка запаведніка ўяўляе сабой вільготныя, трапічныя лясы, якія дасягаюць месцамі ў вышыню 130 метраў, сасновыя саванны, галерэйныя лясы ў далінах рэк, пальмавыя балоты і мангравыя зараснікі на марскім узбярэжжы.
У Рыа-Платана сустракаецца 5 відаў сямейства каціных (ягуар, пума, ацэлот, ягуарундзі і даўгахвостая котка), 400 відаў птушак, сярод якіх гарпія, гока, папугаі ара і іншыя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 196 рус. • англ. • фр. |
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыа-Платана