Русь
Русь, або Руская зямля — назва сярэднявечнай краіны, размешчанай у Сярэднім Падняпроўі (тэрыторыя Украіны), зямлі вакол Кіеўа, Чарнігаўа і Пераяслаўа. У шырокім сэнсе яно абазначала усё тэрыторыі пад гегемоніяй кіеўскіх князёў.[1] Гэты рэгіён быў ядром Кіеўскай Русі.[2] Сталіца — Кіеў, горад палян. Найвышэйшага росквіту дасягнула ў першай палове XI стагоддзя пад час кіравання Яраслава Мудрага. З 30-х гадоў XII ст. адміністрацыйна падзялялася на Кіеўскае, Чарнігаўскае і Пераяслаўскае княствы, але фармальна кіеўскі вялікі князь быў уладаром усёй краіны.
Назва «Кіеўская Русь»
[правіць | правіць зыходнік]Тэрмін «Кіеўская Русь» уведзены ў навуковы зварот гісторыкамі для азначэння перыяду існавання ўсходнеславянскай дзяржавы Русь, а таксама тэрыторыі, якімі кіравалі прадстаўнікі дынастыі Рурыкавічаў (да сярэдзіны ХІІІ ст.). Гістарычна назва «Русь» ужывалася ў вузкім і шырокім значэннях. У вузкім сэнсе пад Руссю разумелася Сярэдняе Падняпроўе (тэрыторыя Украіны). У ХІІІ—XIV стст. пашыраецца этнаканфесійнае значэнне: Руссю пачынаюць называць усе ўсходнеславянскія землі пад гегемоніяй Кіеўа. Гэта засведчана ў берасцяных граматах і літаратурных творах (гл. Слова пра пагібель Рускай зямлі). Найбольш шырокае значэнне зафіксавана ў дачыненні праваслаўных краін, дзе богаслужэнне вялося на царкоўнаславянскай мове: усходнеславянскія, румына-малдаўскія і паўднёваславянскія землі (гл. Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх).
Гл. таксама: Паходжанне назвы Русь.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачаткам гісторыі Русі традыцыйна лічыцца 882 г., якім «Аповесць мінулых гадоў» датуе забойствам Алегам варажскіх кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра і абвяшчэннем яго кіеўскім князем.[3] У хуткім часе Кіеў пазбавіўся ад хазарскай залежнасці, на працягу X ст. падпарадкаваў сабе ўсходнеславянскія этнапалітычныя аб'яднанні. Росквіту Русі спрыяла геаграфічнае становішча: праз краіну праходзілі важныя гандлёвыя шляхі «з варагаў у грэкі» (з Балтыйскага да Чорнага мора, па Дняпры) і з Балтыйскага мора ў краіны Сярэдняй і Усходняй Азіі, па Волзе. Кіеўская Русь экспартавала ў іншыя краіны футра, воск, мёд.
К канцу X ст. варажскі ўплыў на Русі паступова змяншаецца, хаця княжацкая дружына да сярэдзіны XI ст. заставалася пераважна варажскай.
Пад час княжання Святаслава (945—972) Русь нанесла сакрушальныя ўдары па хазарах і булгарах.
У 988 г. князь Уладзімір (княжыў у 980—1015 гг.) зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. Прыняўшы хрысціянства ўсходняга абраду, ён падкрэсліў стратэгічную скіраванасць Русі на супрацоўніцтва з Візантыяй. З прыняццем хрысціянства на Русі пачалі ўзводзіцца храмы і манастыры, якія сталі асяродкамі культуры.
Найвышэйшага росквіту дзяржава дасягнула ў XI ст. пад кіраўніцтвам Яраслава Мудрага.
Да сярэдзіны XII ст. Руская земля і Кіеўская Русь распадаецца на некалькі самастойных земляў і фактычна спыняе сваё існаванне як адзіная дзяржава. Большасць гэтых княстваў у XIII ст. былі спустошаны або падпарадкаваны мангола-татарамі.
У другой палове XIII — пачатку XIV стагоддзя на тэрыторыях Русі ўзнікаюць новыя палітычныя цэнтры: Каралеўства Русь (Галіцка-Валынскае княства), пазней Вялікае Княства Літоўскае.
У Вялікім Княстве Літоўскім у XVI ст. Руссю называлі ўсходнебеларускія землі. З XVIІ ст. за паўночна-ўсходняй Беларуссю замацоўваецца назва Белая Русь.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В., Спірыдонаў М. «Русь» у складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. // З глыбі вякоў. Наш край: Гіст.-культуралаг. зб. Вып. 1. Мінск, 1996. С. 4 — 27 Архівавана 6 сакавіка 2009.
- Русь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мінск, 2001. С. 145—146 Архівавана 18 жніўня 2007.
- ↑ Paul Robert Magosci, A History of Ukraine: the land and it's people, старінка 67-69.
- ↑ Моця, Олександр (2009). «Руська» термінологія в Київському та Галицько-Волинському літописних зводах (PDF). Археологія (1). Заархівавана (PDF) з арыгінала 2 лютого 2014 р.
- ↑ Diasporiana Електронна бібліотека | Subtelny O. Ukraine. A History (старінка 27) . diasporiana.org.ua. Праверана 10 снежня 2024.