Равелін
Выгляд
Равелі́н (ад лац.: ravelere «аддзяляць») — дапаможнае фартыфікацыйнае збудаванне, звычайна трохкутнай формы, якое змяшчалася перад крапасным ровам паміж бастыёнамі.
Равеліны ўяўляюць сабой мураваную агароджу з казематамі для стралкоў або складаюца з рова і вала, які звычайна мае мураваную абліцоўку[1]. Ужываліся для прыкрыцця крапасных сценаў ад артылерыйскага агню і атак праціўніка, для абстрэлу блізкіх подступаў да крэпасці і для засяроджання войска перад выпадамі.
Выкарыстоўваліся ў XVI—XIX[1] стагоддзях.
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.) — С. 609. (руск.)
- Равелін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 191. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).