Перайсці да зместу

Работынэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Работынэ
укр.: Роботине
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1869
Плошча
  • 3,155 км²
Вышыня цэнтра
136 м
Насельніцтва
  • 480 чал. (2001)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
71720
КААТУУ
2325283203
Работынэ на карце Украіны ±
Работынэ (Украіна)
Работынэ
Работынэ (Запарожская вобласць)
Работынэ

Работынэ, Рабоціна (укр.: Роботине) — вёска ва Украіне, у Такмакскай гарадской абшчыне Палогаўскага раёна Запарожскай вобласці. Насельніцтва складае 480 чалавек.

Вёска знаходзіцца за 39 км ад райцэнтра, за 20 км ад горада Такмак. У вёсцы бярэ пачатак рака Балка Арэхава. Побач праходзіць аўтамабільная дарога Т 0408.

Вёска заснавана ў 1869 годзе.

У 1920 годзе тут быў пахаваны Кузьма Апатаў, рэвалюцыянер, удзельнік Расійскай грамадзянскай вайны. Заснавальнік першага Марыупальскага ўдарнага Савецкага батальёна.

12 чэрвеня 2020 года, у адпаведнасці з распараджэннем Кабінета Міністраў Украіны № 713-р «Пра вызначэнне адміністрацыйных цэнтраў і зацвярджэнне тэрыторый тэрытарыяльных абшчын Запарожскай вобласці», увайшла ў склад Такмакской гарадской абшчыны[1].

Да 2020 орган мясцовага самакіравання — Новапракопаўскі сельскі савет. Быў адным з найбуйнейшых і самых аддаленых ад райцэнтра населеных пунктаў былога Такмацкага раёна.

З 6 сакавіка 2022 года вёска была акупавана расійскімі войскамі падчас расійскага ўварвання ва Украіну. З 7 жніўня 2023 года распачаліся цяжкія баі за населены пункт[2]. 22 жніўня 2023 года вёска была вызвалена УСУ.

У вёсцы дзейнічаюць бібліятэка-філіял, паштовае аддзяленне, фельчарска-акушэрскі пункт, крама, а ў дамах людзей ёсць газ.

Зноскі

  1. Про визначення адміністративних центрів та затвердження територій територіальних громад Запорізької області (укр.). Офіційний вебпортал парламенту України. Праверана 18 кастрычніка 2022.
  2. ЗСУ заходять в Роботине на Запоріжжі. Новинарня (11 жніўня 2023).
  3. Створений рішенням Запорізької обласної ради 30 від 28 березня 2013 року «Про оголошення території природно-заповідного фонду місцевого значення Токмацького району Запорізької області»