Прэзідэнцкі палац (Тайбэй)
Выгляд
Прэзідэнцкі палац (кіт.: 中華民國總統府) — будынак, размешчаны ў Тайбэі, сталіцы Кітайскай Рэспублікі. Будаўніцтва будынка працягвалася з 1906 па 1919 гады. Першапачаткова ён уяўляў сабой Дом генерал-губернатара Тайваня, з прычыны таго, што востраў з 1895 па 1945 гады быў японскай калоніяй. Нягледзячы на тое, што будынак моцна пацярпеў ад бамбардзіровак саюзнікаў, кітайскія ўлады пачалі яго аднаўленне толькі ў 1947 годзе. У 1950 годзе, калі ўрад Кітайскай Рэспублікі страціў кантроль над мацерыковым Кітаем, будынак стаў Палацам Прэзідэнта Кітайскай Рэспублікі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прэзідэнцкі палац (Тайбэй)