Перайсці да зместу

Прагерманская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прагерманская мова
Рэгіёны Паўночная Еўропа
Статус гіпатэтычная
Вымерла распалася на дыялектныя групы
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейскія мовы

Германскія мовы
Прагерманская мова

Прагерма́нская мова — гіпатэтычна адноўленая мова-продак германскіх моў.

Карта культур дарымскага жалезнага веку, якія звязваюцца з прагерманцамі, каля. 500 да н. э. — 50 да н. э. Пурпурным колерам афарбован арэал распаўсюджання ястарфскай культуры

Да распаду праіндаеўрапейскай моўнай супольнасці продкі германцаў (разам з продкамі славян і балтаў) уваходзілі ў лік плямён, якія адносяцца да археалагічнай культуры баявых тапароў. У эпоху бронзавага веку, пачатак і завяршэнне працэса выдзялення прагерманскай мовы прыкладна адпавядае па часе існаванню на тэрыторыі Паўднёвай Скандынавіі і Ютландскага паўвострава археалагічнай культуры нардычнага бронзавага веку (IV—VI перыяды адпавядаюць 1100—530 гадам да н.э.).

У сярэдзіне I тысячагоддзя да н.э. носьбіты прагерманскай мовы насялялі паўднёвую Скандынавію, Данію, Шлезвіг-Гольштэйн, Мекленбург і прылеглыя вобласці. К пачатку нашай эры яны рассяліліся на поўдні ад Фландрыі да Віслы, сутыкнуўшыся з кельтамі[1].

Носьбітаў позняй прагерманскай мовы звычайна звязваюць з культурамі так званага дарымскага жалезнага веку (па класіфікацыі О. Мантэліуса), сярод якіх вядучае месца занімала ястарфская культура.

Лінгвістычная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Фанетыка і фаналогія

[правіць | правіць зыходнік]
Прагерманскія зычныя
Зычныя Губныя Зубныя Заднеязычныя Лабіявелярныя
Глухія выбухныя p ці pp t ці tt k ці kk
Глухія фрыкатыўныя f ці ff θ ці θθ x ці h ці
Звонкія ƀ, b ці bb đ, d ці dd ǥ, g ці gg ǥʷ ці gʷ
Насавыя m ці mm n ці nn
Спіранты z, s ці ss
Плаўныя і паўгалосныя r, l ці rr, ll j ці jj w ці ww

Самымі важнымі фанетычнымі змяненнямі, перажытымі прагерманскай мовай, былі закон Грыма і закон Вернера.

Простыя галосныя

[правіць | правіць зыходнік]
Прагерманскія галосныя
Пярэдняга рада Сярэдняга рада Задняга рада
Верхняга пад'ёму [i(ː)] [u(ː)]
Верхне-сярэдняга пад'ёму [e(ː)] ([eː] = ē²) [oː]
Ніжне-сярэдняга пад'ёму [æː] (ǣ = ē¹)
Ніжняга пад'ёму [a]
  • У прагерманскай было чатыры кароткія галосныя (i, u, e, a) і чатыры ці пяць доўгіх (ī, ū, ē, ō і, магчыма, ǣ).
  • Праіндаеўрапейскія a і o супалі ў прагерманскім a, праіндаеўрапейскія ā і ō супалі ў прагерманскім ō.
  • ǣ і ē таксама запісваюцца як ē¹ і ē²; ē², магчыма, не было асобнай фанемай і рэканструюецца толькі для невялікай колькасці слоў.

Вынікам супадзення a і o, ā і ō стала страта прагерманскай мовай дыфтонгаў *oi, *ou, *āi і *āu, якія супалі з *ai, *au, *ōi, *ōu адпаведна. Акрамя таго, монафтангізаваўся дыфтонг *ei, які даў *ī. Такім чынам, у прагерманскай мове на позніх стадыях яе існавання было толькі чатыры дыфтонгі.

Лёс складовых санорных

[правіць | правіць зыходнік]

Індаеўрапейскія складовыя санорныя ў прагерманскай мове складовасць страцілі, распаўшыся на спалучэнні un, um, ur, ul.

У прагерманскай мове свабодны індаеўрапейскі націск у пэўны перыяд змяніўся фіксаваным на першым складзе. Тым не менш, некаторыя звесткі пра месца націску ў прагерманскіх словах можна пачэрпнуць дзякуючы закону Вернера. Гэтыя звесткі адпавядаюць ведыйскім і старажытнагрэчаскім даным[2][3].

У прагерманскай мове назоўнікі змяняліся па двух ліках і шасці склонах (назоўны, родны, давальны, вінавальны, клічны і творны). Як і ў праіндаеўрапейскай, існавала тры роды: мужчынскі, жаночы і ніякі. Скланенне ў цэлым працягвала індаеўрапейскае, хоць і назіраецца некаторае спрашчэнне. Скланенне дзялілася на тыпы ў залежнасці ад тэматычнага галоснага: -a-, -ō-, -n-, -i-, і -u-. Першыя тры былі асабліва прадуктыўныя і паслужылі асновай для фарміравання скланення прыметнікаў; астатнія праяўлялі тэндэнцыю да зліцця з імі. Унутры тыпаў на -a- і -ō- былі падтыпы на -ja- і -wa-, і -jō- і -wō адпаведна. Указаныя падтыпы неспрадвечныя, яны выдзеліліся ў выніку фанетычных змен. Унутры тыпу на -n- таксама выдзяляюцца падтыпы: -ōn- (лексемы мужчынскага і жаночага родаў), -an- (сярэдняга) і -īn- (жаночага, у асноўным, адцягненыя). Апроч таго, выдзяляецца тып скланення на зычны, у які ўваходзіла невялікая колькасць назоўнікаў на -er, сярэдняга роду на -z-, дзеепрыметнікі цяперашняга часу і некаторыя назоўнікі на -nd-.

Назоўнікі на -a- Назоўнікі на -i-
Адз.л. Мн.л. Адз.л. Мн.л.
Назоўны *wulfaz *wulfōs, -ōz *gastiz *gastijiz
Родны *wulfisa, -asa *wulfōn *gastisa *gastijōn
Давальны *wulfai, -ē *wulfamiz *gastai *gastī
Вінавальны *wulfan *wulfanz *gastin *gastinz
Творны *wulfō *gastī
Клічны *wulfa *gasti

У прагерманскай было ўсяго два часы (прошлы і цяперашні) і тры лады (абвесны, загадны і ўмоўны). Акрамя таго, у дзеяслова была форма інфінітыва.

Спражэнне дзеяслова beranan «несці»:

асоба/лік адзіночны множны
1-я *berō «я нясу» *beromiz «мы нясём»
2-я *beriz «ты нясеш» *beriþ «вы несяце»
3-я *beriþ «ён, яна, яно нясе» *beranþ «яны нясуць»

У параўнанні з праіндаеўрапейскім станам прагерманскі сінтаксіс змяніўся мала. Па-ранейшаму асноўным парадкам слоў быў SOV, прыметнік ставіўся перад назоўнікам, працягваў дзейнічаць закон Вакернагеля[4][5].

Слоўнікавы фонд прагерманскай мовы нясе ў сабе сляды кантактаў прагерманцаў з суседнімі народамі: рымлянамі, кельтамі, славянамі.

Антуан Мейе меркаваў, што эпоха інтэнсіўных кельцка-германскіх кантактаў прыходзіцца на V—III стст. да н. э.[6] У гэты час германцы запазычылі такія словы, як[7]: *ambaxtaz «слуга»[8], *īsarnan «жалеза» < пракельц. *īsarno-[9][10], *lēkjaz «урач» < пракельц. *lēgi-[11] (паводле альтэрнатыўнай этымалогіі, узыходзіць да прагерм. *lekan- «цячы, працякаць»[12]), *rīkz «кароль» < пракельц. *rēg-[13][14], *brunjōn «нагруднік»[15][16], *gīslaz «залог»[17] (паводле альтэрнатыўнай этымалогіі, узыходзіць да пра-і.е.: *gheidhtlos[18]), *walxaz «чужаземец» (запазычана з назвы племені волькаў)[19], *Rīnaz «Рэйн».

Некаторая колькасць слоў была запазычана прагерманцамі з латыні, у асноўным яны адносяцца да гандлёвай дзейнасці[7]: *Rūmōnīz «рымляне», *pundan «фунт», *katilaz «кацёл», *kaup- «купляць»

  1. Adams D. Q., Mallory J. P. Encyclopedia of Indo-European culture. — London: Fitzroy Dearborn Publishers, 1997. — P. 218-219. — ISBN 9781884964985.
  2. Erhart A. Indoevropské jazyky. — Praha: Academia, 1982. — С. 65.
  3. Beeks R. S. P. Comparative Indo-European linguistics: an introduction. — Amsterdam — Philadelphia: John Benjamin’s Publishing Company, 2011. — P. 155.
  4. Ringe D. From Proto-Indo-European to Proto-Germanic. — New York: Oxford University Press, 2006. — P. 295.
  5. Bičovský J. Vademecum starými indoevropskými jazyky. — Praha: Nakladatelství Univerzity Karlovy, 2009. — С. 202. — ISBN 978-80-7308-287-1.
  6. Мейе А. Основные особенности германской группы языков. — УРСС, 2010. — С. 141.
  7. а б Ringe D. From Proto-Indo-European to Proto-Germanic. — New York: Oxford University Press, 2006. — P. 296.
  8. Kroonen G. Etymological Dictionary of Proto-Germanic. — Leiden – Boston: Brill, 2013. — P. 24.
  9. Orel V. A Handbook of Germanic Etymology. — Leiden – Boston: Brill, 2003. — P. 204.
  10. Kroonen G. Etymological Dictionary of Proto-Germanic. — Leiden – Boston: Brill, 2013. — P. 271.
  11. Orel V. A Handbook of Germanic Etymology. — Leiden – Boston: Brill, 2003. — P. 244.
  12. Kroonen G. Etymological Dictionary of Proto-Germanic. — Leiden – Boston: Brill, 2013. — P. 331.
  13. Orel V. A Handbook of Germanic Etymology. — Leiden – Boston: Brill, 2003. — P. 305.
  14. Kroonen G. Etymological Dictionary of Proto-Germanic. — Leiden – Boston: Brill, 2013. — P. 412-413.
  15. Orel V. A Handbook of Germanic Etymology. — Leiden – Boston: Brill, 2003. — P. 58.
  16. Kroonen G. Etymological Dictionary of Proto-Germanic. — Leiden – Boston: Brill, 2013. — P. 80.
  17. Kroonen G. Etymological Dictionary of Proto-Germanic. — Leiden – Boston: Brill, 2013. — P. 179.
  18. Orel V. A Handbook of Germanic Etymology. — Leiden – Boston: Brill, 2003. — P. 135.
  19. Orel V. A Handbook of Germanic Etymology. — Leiden – Boston: Brill, 2003. — P. 443-444.
  1. Арсеньева М. Г., Балашова С. П., Берков В. П., Соловьёва Л. Н. Введение в германскую филологию. — М: ГИС, 2006.
  2. Мейе А. Основные особенности германской группы языков. — М: УРСС, 2010.
  3. Bennett W. H. An Introduction to the Gothic Language. — New York: Modern Language Association of America, 1980.
  4. Campbell A. Old English Grammar. — London: Oxford University Press, 1959.
  5. Krahe H., Meid W. Germanische Sprachwissenschaft, в 2-х томах. — Berlin: de Gruyter, 1969.
  6. Orel V. A Handbook of Germanic Etymology. London: Brill, 2003.
  7. Plotkin V. The Evolution of Germanic Phonological Systems: Proto-Germanic, Gothic, West Germanic, and Scandinavian. — Lewiston: Edwin Mellen, 2008.
  8. The Indo-European Languages // под ред. Ramat A., Ramat P. — Routledge, 1998. ISBN 0-415-06449-X.
  9. Ringe, Don (2008). From Proto-Indo-European to Proto-Germanic. Oxford: OUP. ISBN 0199552290.
  10. Voyles, Joseph B. (1992). Early Germanic Grammar. San Diego: Academic Press. ISBN 0-12-728270-X.
  11. Guus, Kroonen (Expected October 2010). Etymological Dictionary of Proto-Germanic. Leiden Indo-European Etymological Dictionary Series, 11. Brill Academic Publishers. ISBN 978 90 04 18340 7. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |year= (даведка)