Польская партыя
Польская партыя | |
---|---|
Дата заснавання | 1871 |
Краіна |
Польская па́ртыя (ням.: Polnische Partei) — палітычная партыя Германскай імперыі і вольнага горада Данцыга. Прадстаўляла інтарэсы польскай меншасці ў Германіі, была самай буйной партыяй этнічных меншасцей[1] .
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партыя вяла свой пачатак з нацыянальных аб’яднанняў, якія былі створаныя падчас рэвалюцыі 1848 года, але фармальна яна была створана, калі ў 1871 годзе быў абраны першы Рэйхстаг[1] . Партыя атрымала 13 месцаў на выбарах, гэта была найменшая колькасць месцаў у Рэйхстагу да Першай сусветнай вайны. Найлепшыя паказчыкі былі на выбарах у 1907 годзе, калі партыя атрымала 20 месцаў[1] .
Пасля вайны і перадачы тэрыторый, дзе дамінавалі палякі, да новастворанай Польшчы партыя спыніла сваё існаванне[1] .
Ідэалогія
[правіць | правіць зыходнік]Партыя выступіла супраць палітыкі ўрада па германізацыі і секулярызацыі, імкнучыся абараніць правы палякаў, якія пражывалі ў Германскай імперыі. Партыя звычайна саюзнічала з партыяй Цэнтра і іншымі партыямі меншасцей[1] .
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Kola Polskie — Polnische Fraktionen im preußischen Landtag und im Reichstag 1849—1918. In: Dieter Fricke u. a. (Hrsg.): Lexikon zur Parteiengeschichte. Die bürgerlichen und kleinbürgerlichen Parteien und Verbände in Deutschland (1789—1945), Bd. 3, Leipzig 1985, 258—267.
- Albert S. Kotowski: Zwischen Staatsräson und Vaterlandsliebe: Die polnische Fraktion im Deutschen Reichstag 1871—1918. Düsseldorf, 2007