Перайсці да зместу

Подыум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Подыум храма на плошчы Торэ-Арджэнціна ў Рыме

Подыум ці подый, таксама подыюм — высокая, звычайна прамавугольная платформа з лесвіцай з аднаго боку і стромкімі іншымі бакамі. На подыуме ўзводзіліся антычныя (пераважна рымскія і этрускія) храмы.

Ён быў пашыраны ў архітэктуры старажытнага Рыма. У старажытнарымскім цырку подыумам называлі ўзвышэнне з крэсламі для імператара, сенатараў і іншых высокапастаўленых асоб.

Подыумам таксама называюць узвышэнне для натуры ў скульптараў, мастакоў.

Подыум // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).