Перайсці да зместу

Платан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Платан

Агульны выгляд дарослай расліны Platanus × hispanica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Platanus L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19019
NCBI  4402
EOL  59477
GRIN  g:9494
IPNI  32120-1
FW  53335
Платан усходні
Лісце

Плата́н (Platanus) — род кветкавых раслін сямейства платанавых.

Род аб’ядноўвае 7-10 відаў. Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы (ад Мексікі да Канады) і ў Еўразіі (ад Балканскага паўвостравава і Усходняга Міжземнамор’я да Індакітая). 3 антычнага часу культывуюць платан усходні, або чынару (Р. orientalis).

Лістападныя дрэвы вышынёй да 50 м, дыяметр ствала да 5 м. Жывуць больш за 2 тыс. гадоў. Крона густая, шырокая, ствол прамы, калонападобны. Кара зеленавата-шэрая. Лісце буйное, доўгачаранковае, пальчаталопасцевае. Аднаполыя кветкі дробныя, у звіслых галоўчатых суквеццях. Плод — арэшак.

Драўніна прыгожая, лёгкая, моцная, выкарыстоўваецца як дэкаратыўны мэблевы матэрыял.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».