Перайсці да зместу

Паўлу да Гама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Па́ўлу да Га́ма (парт.: Paulo da Gama; 1465, Алівенса — чэрвень 1499, Ангра-ду-Эраішму) — партугальскі мараплавец, сын Эштэвана да Гама і старэйшы брат Васка да Гама.

Браў удзел у марской экспедыцыі, якая ўпершыню ў гісторыі праплыла з Еўропы да Індыі. У экспедыцыі, якой кіраваў Васка да Гама, Паўлу камандаваў караблём «Сан-Рафаэл» (парт.: «São Rafael'»). Карабель згарэў на зваротным шляху[1], пасля чаго Паўлу перайшоў на «Сан-Габрыэл» (парт.: «São Gabriel»). На зваротным шляху ў Партугалію Паўлу цяжка захварэў — розныя крыніцы называюць цынгу, малярыю або сухоты. Васка да Гама даставіў Паўлу на Тэрсейра, дзе заставаўся з ім да самай яго смерці. Толькі пахаваўшы Паўлу ў кляштары Ангра-ду-Эраішму, Васка да Гама вярнуўся ў Партугалію[2].

Зноскі

  1. SERRÃO, Joel (dir.). Dicionário de História de Portugal, sv. «Paulo da Gama».
  2. Alvaro Velho. A journal of the first voyage of Vasco da Gama, 1497-1499. Hakluyt Society, 1898. p. 146.