Перайсці да зместу

Папскі Антаніянскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Папскі Антаніянскі ўніверсітэт
(Antonianum)
лац.: Pontificia Universitas Antonianum
Арыгінальная назва лац.: Pontificia Universitas Antonianum
Заснаваны 1933
Краіна
Размяшчэнне Рым
Сайт antonianum.eu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папскі Антаніянскі ўніверсітэт (лац.: Pontificia Universitas Antonianum) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.

У 1883 годзе айцец Бернардзіна Даль Ваго да Портагруара (1869–1889), генеральны міністр Ордэна Меншых Братоў, прапанаваў стварыць новую акадэмічную вучэльню. Будаўніцтва ўніверсітэта пачалося ў 1884 годзе, а ўстанова была адкрыта праз 6 гадоў у 1890 годзе.

Каб атрымаць юрыдычнае прызнанне з боку італьянскай дзяржавы, універсітэт быў заснаваны як місіянерскі калегіум пры Рымскай курыі. Нягледзячы на тое, што гэта дазволіла ўніверсітэту адкрыцца і працаваць, місіянерства не было першапачатковай мэтай універсітэта, і яго навуковыя кіраўнікі імкнуліся дамагчыся прызнання ўстановы самастойна ВНУ. Працэс быў затрыманы спачатку Першай сусветнай вайной, а затым публікацыяй Папам Піем XI дакументу "Deus Scientiarum Dominus", які прадыктаваў новыя правілы для акадэмічнага навучання. Нарэшце, 17 мая 1933 года Кангрэгацыя семінарый і універсітэтаў выдала дэкрэт, які даваў універсітэту права самастойнай і паўнавартаснай ВНУ.

14 чэрвеня 1938 года Папа Пій XI надаў установе права выкарыстоўваць тытул "Папскі". 11 студзеня 2005 года Папа Ян Павел II даў універсітэту права карыстацца тытулам Папскага ўніверсітэта.

  • Факультэт тэалогіі
  • Факультэт біблейскіх навук і археалогіі
  • Факультэт кананічнага права
  • Факультэт філасофіі

Зноскі