Паала
Горад
Паала, Рахал Гдыд
Paola, Raħal Ġdid
| ||||||||||||||||||||||
Паала[2] (мальт.: Paola, таксама Pawla і Paula), таксама Рахал Гдыд (мальт.: Raħal Ġdid — «Новы горад») — горад на Мальце. Уваходзіць у склад акругі Унутраная Гавань Паўднёва-Усходняга рэгіёна. Размешчаны на паўднёва-ўсходняй частцы вострава Мальта, на поўдзень ад Ла-Валеты, каля горада Таршын.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1626 годзе рыцарамі Мальтыйскага ордэна і названы ў гонар вялікага магістра ордэна Антуана дэ Поля . Аж да канца XIX стагоддзя Паала ўяўляў сабой малаважнае паселішча, але затым разросся, стаўшы месцам пражывання для шматлікіх рабочых марскіх верфяў, пабудаваных недалёка ад яго.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Вельмі папулярны на Мальце мясцовы футбольны клуб Хіберніянс Паала, адзін з вядучых у краіне. «Хіберніянс Паала» з’яўляюцца 15-разовым чэмпіёнамі Мальты. Пабудаваны тут клубны стадыён «Хіберніянс футбол граўнд» з’яўляецца другім па велічыні на Мальце і ўмяшчае да 8 тысяч чалавек.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Падземны храм-гекатэй Хал-Сафліені — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
- Кафедральны сабор Хрыста Валадара (XVII стагоддзе)
- Царква Святой Убальдэскі (1630)
- Капліца на могілках
- Мячэць (1982)
-
Падземны храм-гекатэй Хал-Сафліені
-
Капліца на могілках
-
Кафедральны сабор
-
Царква Святой Убальдэскі
-
Мячэць
Зноскі
- ↑ http://www.webcitation.org/6ZSEwl5UZ
- ↑ Напісанне Паала згодна з картай да арт. Мальта. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паала