Перайсці да зместу

Насельніцтва Аргенціны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

З насельніцтвам больш за 44 млн чал. Аргенціна — трэцяя пасля Бразіліі і Калумбіі дзяржава Паўднёвай Амерыкі. Насельніцтва Аргенціны было сфарміравана хвалямі міграцыі з Еўропы на іспанскім падмурку. Індзейскі субстрат тут меў меншае значэнне, чым для большасці краін Лацінскай Амерыкі. Для Аргенціны характэрная даволі слабая заселенасць тэрыторыі. Сталічная агламерацыя — Вялікі Буэнас-Айрэс — адносіцца да ліку найбуйнейшых гарадоў Амерыкі.

Полава-ўзроставая піраміда, 2016

Гістарычна для Аргенціны быў характэрны невысокі натуральны і значны міграцыйны прырост. Натуральны прырост Аргенціны і ў пачатку XXI стагоддзя застаецца стабільна невысокім — 0,91 % у 2017 годзе.[1]. Аднак вартым будзе зазначыць, што па меры змяншэння нараджальннасці ў краінах Лацінскай Амерыкі, аргенцінскі паказчык прыросту сёння практычна зраўняўся з сярэднім па рэгіёне. Аргенціна можа пахваліцца адным з найвышэйшых у Лацінскай Амерыцы паказчыкаў працягласці жыцця — 77 гадоў у 2017. [2]

Краіна імігрантаў

[правіць | правіць зыходнік]

Сто гадоў таму Аргенціна была прыцягальнай для мігрантаў з Еўропы. Толькі ў перыяд з 1880 па 1950 гады ў Аргенціну прыехала больш за 5 мільёнаў імігрантаў. Насельніцтва краіны расло на 4 % штогод. Міграцыйны прырост зменшыўся пасля другой сусветнай вайны, апошняй вялікаю хваляй еўрапейскіх мігрантаў сталі нацысцкія паслугачы, якіх краіна прыняла яўна і таемна. У канцы XX ст. Аргенціна «перапрафілявалася» на прыём мігрантаў з бяднейшых лацінаамерыканскіх дзяржаў, а ў пачатку XXI ст. Аргенціна ператварылася ў краіну эміграцыі, праўда, нязначнай — 0,1 % у 2017.[3]

Геаграфія карэнных жыхароў

Больш за 90 % насельніцтва — аргенцінцы, нашчадкі эмігранаў з Іспаніі, Італіі. Аргенцінцы размаўляюць на іспанскай мове. Жывуць таксама украінцы, палякі, беларусы, немцы, яўрэі, італьянцы. Карэнных жыхароў — індзейцаў — засталося каля 100 тысяч чалавек. Большасць індзейцаў жыве на поўначы: гэта кечуа і гуарані, а таксама араўканы каля мяжы з Балівіяй і Парагваем; тэхуэльча жывуць у Патагоніі. Метысаў, што гавораць на мове кечуа, каля 200 тыс. чалавек.

Рэлігійны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Большасць вернікаў — католікі, ёсць пратэстанты, хоць прантэстантызм у Аргенціну пранікае павольней чым у іншыя краіны рэгіёну, нямала праваслаўных — нашчадкаў мігрантаў з Усходняй Еўропы.

Размяшчэнне і рассяленне

[правіць | правіць зыходнік]

Большасць насельніцтва сканцэнтравана ў Пампе, Патагонія заселена зусім рэдка. Гарадское насельніцтва — 92 %, больш як трэцяя частка гараджан жыве ў Вялікім Буэнас-Айрэсе — сталічнай [[агламерацыя|агламерацыі] (15,8 млн чал у 2015.[4].

Найвялікія агламерацыі
Месца Галоўны горад Правінцыя Насельніцтва (тыс.) Рэгіён
1 горад Буэнас-Айрэс (горад i правінцыя) 19 251 Пампа
2 Кордава Кордава 1 513 Пампа
3 горад Пакапіа Санта-Фэ 1 295 Пампа
4 Мендоса Мендоса 1 009 Куё
5 горад Ла-Плата Буэнас-Айрэс 858 Пампа
6 Сан-Мігель-дэ-Тукуман Тукуман 833 Паўднёвы-Захад
7 Мар-дэль-Плата Буэнас-Айрэс 700 Пампа
8 Сальта Сальта 531 Паўднёвы-Захад
9 Санта-Фэ Санта-Фэ 524 Пампа
10 Сан-Хуан Сан-Хуан 456 Куё
11 Рэсістэнсія Чака 400 Гран-Чака
12 Неўкен Неўкен 392 Патагонія
13 Сант’яга-дэль-Эстэра Сант’яга-дэль-Эстэра 389 Гран-Чака
14 Карыентэс Карыентэс 332 Месапатамія
15 Бая-Бланка Буэнас-Айрэс 310 Пампа

Зноскі