Матылькі часта з яркай і пярэстай афарбоўкай, касматыя, з тоўстым тулавам і большай часткай буйныя; дробныя віды пераважна афарбаваныя не ярка, не касматыя і з больш шырокімі крыламі. Вусікі кароткія, у самцоў часта грабеністыя; вочы голыя, ногі кароткія.
Вусені касматыя, у большасці відаў развіваюцца на травяністых раслінах — на лішайніках і пячоначніках. Большасць відаў лётае летам. На Беларусі каля 40 відаў.