Перайсці да зместу

Монтэ-Карла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Монтэ-Карла
фр.: Monte-Carlo,
манегаская Monte-Carlu
Монтэ-Карла
Монтэ-Карла
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1866
Плошча
  • 0,28146 км²
Насельніцтва
3 034 чалавек (2000)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+337
Паштовы індэкс
98000
Аўтамабільны код
MC
Монтэ-Карла на карце Манака
Монтэ-Карла (Манака)
Монтэ-Карла
Монтэ-Карла (Манака)
Монтэ-Карла

Монтэ-Карла (фр.: Monte-Carlo, манегаская Monte-Carlu) — адміністрацыйная тэрыторыя княства Манака (з лютага 2007 года), найбуйнейшы раён краіны, размешчаны на тэрыторыі аднайменнай камуны ў Манака. На поўдзень ад раёна размешчаны Ла-Кандамін, а паўночней французскі горад Тэнаа.

Раён вядомы сваім казіно, пляжамі і наяўнасцю вышэйшага грамадства. У Монтэ-Карла пачынаецца і завяршаецца штогадовае ралі «Монтэ-Карла». Акрамя таго, па Монтэ-Карла праходзіць траса Гран-пры Манака Формулы-1. Чыгуначная станцыя Манака Монтэ-Карла размяшчаецца ў скале. Са станцыі можна выйсці як у курортна-гістарычную частку, так і ў зону казіно. Ад Ніцы да Монтэ-Карла электрычка ідзе каля 20 хвілін.