Мерсенскі дагавор
Выгляд
Мерсенскі дагавор 870 года — пагадненне, заключанае 8 (9) жніўня ў Мерсене (цяпер — Нідэрланды) паміж заходне-франкскім каралём Карлам Лысым і усходне-франкскім каралём Людовікам Нямецкім аб падзеле Латарынгіі ў сувязі з адсутнасцю прамых спадчыннікаў у іх пляменніка, латарынгскага караля Лотара II, памерлага ў 869 годзе. Заходняя частка Латарынгіі адышла да Карла Лысага, усходняя — (большая па тэрыторыі) да Людовіка Нямецкага.