Перайсці да зместу

Марабу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марабу

Афрыканскі марабу (Leptoptilos crumeniferus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leptoptilos Lesson, 1831


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174918
NCBI  33588
EOL  45513559
FW  105607

Марабу́[1] (Leptoptilos) — род птушак з сямейства Бусліныя (Ciconiidae), у які ўваходзяць тры віды. Пашыраны ў Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Птушкі з роду марабу ў памерах вагаюцца ад 110 да 150 см, размах крылаў складае ад 210 да 250 см. Верхняя частка цела і крылы ў марабу чорныя, ніжняя частка — белая. Ля пачатку шыі — белае жабо. Галава ў марабу лысая, з буйной і тоўстай дзюбай. У дарослых птушак на грудзях звісае скураны мяшок. Маладыя птушкі менш стракатыя, чым дарослыя. У адрозненне ад астатніх буслоў, марабу ў палёце не выцягвае шыю, а выгінае яе, быццам чапля.

Марабу жывуць вялікімі калоніямі, засяляюць адкрытыя саванны, хмызняковую мясцовасць і марскія берагі, з’яўляюцца таксама ў вёсках у месцах скіду адходаў, каб знайсці там ежу. У іх харчаванне ўваходзіць мярцвячына, а таксама жабы, насякомыя, маладыя птушаняты, яшчаркі і грызуны. Магутная дзюба дазваляе забіваць невялікіх жывёл, а жабо абараняе апярэнне ад гною і крыві з трупа.

Марабу можа адабраць здабычу ў некаторых драпежнікаў, напрыклад, арланаў. Таксама марабу можа есці яйкі і дзіцянят кракадзілаў.