Малыя сёстры бедных
Малыя сёстры бедных (фр.: Petites Sœurs des pauvres), PSDP, у ЗША — LSP — каталіцкая жаночая кангрэгацыя. Заснавана Жаннай Жуган у 1839 годзе для апекі састарэлых, калі яна адчула ўласную патрэбу клопату пра многіх збяднелых пажылых людзей, якія выстройваліся абапал вуліц французскіх мястэчак і гарадоў[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кангрэгацыя Малых сясцёр бедных заснавана ў Канкалі ў Брэтані ў 1839 годзе. У 1847 годзе ў Туры створаны дом сясцёр, і іх таварыствы пачалі распаўсюджвацца па Францыі. У 1851 годзе дзейнасць распаўсюдзілася на Англію.
На тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага, станам на люты 1864 года вядомы таварыствы Малых сясцёр бедных прынамсі ў Вільні, Коўне, Гродне, Мінску і Пінску, пра гэта паведамляла ў вышэйшыя інстанцыі Віленская следчая Камісія па палітычных справах прашэннем № 710 ад 25.2.1864 года. Паводле звестак Камісіі ў Вільні таварыства Малых сясцёр бедных стварыла пані Дамброўская (пам. у снежні 1863), віленскае таварыства набыла дом, дзе даглядала да 50 жабракоў і інвалідаў, сродкі на гэта атрымлівала пра негалосныя ахвяраванні. Камісія лічыла, што пад відам такіх ахвяраванняў маглі збіраць сродкі для паўстанцаў 1863—1864 гадоў, таму трэба расследаваць хто кіраўнік і сёстры гэтых таварыстваў, хто збірае грошы і каму яны перадаюцца, якія сувязі паміж таварыствамі ў Вільні, Коўне, Гродне, Мінску і Пінску.
У 1868 годзе Малыя сёстры прыехалі ў ЗША, дзе кіруюць дваццаццю дзевяццю дамамі для догляду састарэлых бедных.[2]
Жуган кананізавана 11 кастрычніка 2009 года Папам Бенедыктам XVI.[3]
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]Галоўная рэзідэнцыя знаходзіцца ў Сен-Перне ва Францыі.[1] На міжнародным узроўні скарочанае найменне кангрэгацыі — абрэвіятура PSDP, аднак, у ЗША яны LSP. Цяпер Малыя сёстры бедных даглядаюць больш за 13 000 састарэлых бедных у 31 краіне свету (у тым ліку ў сваіх дамах у ЗША, Турцыі, Ганконгу, Тайвані, Індыі, Пінангу ў Малайзіі, Новай Зеландыі і Філіпінах) паводле сваёй гістарычнай мэты. Станам на 1 студзеня 2014 года яны былі адной з буйнейшых жаночых кангрэгацый Каталіцкай царквы з 234 дамамі і 2 372 сёстрамі. [4]
Сёстры, паводле евангельскіх парад, даюць зарокі цнатлівасці, беднасці і паслушэнства, а таксама чацвёрты — гасціннасці. Яны лічаць, што гасціннасць удасканальвае першыя тры, уносіць іх рэлігійнае пасвячэнне ў рэаліі паўсядзённага жыцця і дае духоўнае вымярэнне шматлікім сціплым штодзённым задачам гасціннасці.[5] Носяць традыцыйныя габіты, або цалкам белыя, або чорныя з шэрымі вэлюмамі.[2]
Сёстры працягваюць традыцыю жабравання, закладзеную заснавальніцай Жуган. Каб забяспечыць патрэбы састарэлых беднякоў, яна пешшу падарожнічала па Францыі ў пошуках міласціны. Яе пазналі па кошыку з нажабраваным. Стукаючы ў дзверы, яна прасіла не толькі грошай, але і неабходных рэчаў — ежы, адзення, дроў і воўны.[2]
Справа «Малыя сёстры бедных супраць Пенсільваніі»
[правіць | правіць зыходнік]Закон пра абарону пацыентаў і даступную медыцынскую дапамогу (Patient Protection and Affordable Care Act; ACA) спрабаваў патрабаваць ад працадаўцаў прапаноўваць планы медыцынскага страхавання, якія аплачваюць кантрацэптывы. Закон адмыслова вызваляў ад гэтага цэрквы, але не заснаваныя на рэлігійнасці або веры служэнні. Такім чынам, рэлігійныя некамерцыйныя арганізацыі, такія як Малыя сёстры бедных, былі аштрафаваны, калі не трымаліся Закона.[6]
6 кастрычніка 2017 года Міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў ЗША (U.S. Department of Health and Human Services) выпусціла новае правіла з абноўленым рэлігійным выключэннем, якое абараняе рэлігійныя некамерцыйныя арганізацыі.[7] Федэральная суддзя Вэндзі Бітлстоўн выдала судовую забарону, якая часова перашкаджала выкананню гэтага выключэння.[8][9] Штат Пенсільванія таксама падаў у суд на федэральны ўрад з патрабаваннем адмяніць выключэнне.[10] Пенсільванія прасіла суддзю пастанавіць, што Малыя сёстры бедных павінны выконваць федэральны мандат або заплаціць штраф памерам у дзясяткі мільёнаў долараў.[11][12] Штат сцвярджаў, што рэлігійная арганізацыя парушыла Канстытуцыю, федэральны антыдыскрымінацыйны закон і Закон пра адміністрацыйныя працэдуры (Administrative Procedure Act, APA).[13]
8 ліпеня 2020 года справе «Малыя сёстры бедных дому Святых Пятра і Паўла супраць Пенсільваніі» (Little Sisters of the Poor Saints Peter and Paul Home v. Pennsylvania), Вярхоўны суд ЗША вырашыў, што Міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў ЗША мае паўнамоцтвы паводле ACA дазваляць рэлігійныя і маральныя выключэнні [14] і што правілы выключэнняў не маюць працэдурных дэфектаў [15] [16] то бок Малыя сёстры бедных не павінны прадугледжваць кантрацэпцыю або аборты ў планах аховы здароўя сваіх супрацоўнікаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Справа «Зубік супраць Бервел» (Zubik v. Burwel) — справа ў Вярхоўным судзе ЗША па мандаце на кантрацэпцыю з удзелам Малых сясцёр бедных.
Зноскі
- ↑ а б Our Sunday Visitor's Catholic Almanac 2015. Our Sunday Visitor. 2015. pp. 482–483. ISBN 978-1-61278-830-2.
- ↑ а б в Hamedy, Saba. «With health-care lawsuit, the Little Sisters of the Poor step into the spotlight», The Washington Post, January 20, 2014
- ↑ «Saint Jeanne Jugan», Catholic News Agency Архівавана 17 верасня 2017.
- ↑ Our Sunday Visitor's Catholic Almanac 2015. Our Sunday Visitor. 2015. pp. 486. ISBN 978-1-61278-830-2.
- ↑ Little Sisters of the Poor Архівавана 14 лютага 2015 года.
- ↑ Alvaré, Helen (May 5, 2020). "The Endless War on the Little Sisters of the Poor". Wall Street Journal [амерыканская англійская].
- ↑ Trump Administration Issues Rules Protecting the Conscience Rights of All Americans (англ.). U.S. Department of Health and Human Services (6 кастрычніка 2017).
- ↑ Trump rolls back free birth control . BBC News (6 кастрычніка 2017).
- ↑ Federal judge in Pennsylvania temporarily blocks new Trump rules on birth control . The Associated Press.
- ↑ Little Sisters of the Poor v. Commonwealth of Pennsylvania (англ.) . Becket.
- ↑ Little Sisters of the Poor v. Azar (англ.) . Becket.
- ↑ Nuns fight for religious exemption to Obamacare contraceptive mandate. live (англ.) . Court TV (6 мая 2020).
- ↑ Little Sisters of the Poor Saints Peter and Paul Home v. Pennsylvania (англ.). Oyez.
- ↑ "Supreme Court allows religious, moral exemptions for employers opposed to contraceptives".
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка) - ↑ "BREAKING: Supreme Court Rules 7-2 in Favor of Little Sisters of the Poor in ObamaCare Contraception Case". Fox News.
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка) - ↑ Little Sisters of the Poor Saints Peter and Paul Home v. Pennsylvania (англ.). Oyez.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Малыя сёстры бедных на Вікісховішчы |
- Video of the Motherhouse at La Tour Saint Joseph
- Little Sisters of the Poor, national U.S. site
- Little Sisters of the Poor, national UK site
- Thamel, Pete. «From a Gaffe, Some Good for Little Sisters of the Poor», New York Times, September 8, 2011
- Leroy, Alexandre. History of the Little Sisters of the Poor