Перайсці да зместу
Маларыта
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Маларыта
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
км²
Вышыня цэнтра
151 м
Насельніцтва
• 12 735 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1651
Паштовы індэкс
225910
Паштовыя індэксы
225901, 225903
Аўтамабільны код
1
СААТА
1252501000
Маларыта на карце Беларусі ±
Маларыта (Беларусь)
Маларыта
Маларыта (Брэсцкая вобласць)
Маларыта
Малары́та[2] (трансліт.: Malaryta) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Маларыцкага раёна, на р. Маларыце. За 52 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Ковель (Украіна). Насельніцтва 11 891 чал. (2017)[3].
Назва Маларыта ад назвы ракі Малая Рыта (> Маларыта), што ніжэй уцякае ў раку Вялікая Рыта (або Рыта). На Вялікай Рыце — вёска Велікарыта.
Рачная назва Рыта старабалцкага паходжання.
Узыходзіць да індаеўрапейскага *rī-ti «цячы», якое ад гнязда *rei- / *rī- / *roi- «цячы», адкуль, напрыклад, лацінскае *rei-ṷo-s «ручай» (> rīvum) або кельцкае *rei-no-s «плынь» (> рака Рэйн)[4][5].
У балцкіх мовах гэтага паходжання корань *rei-t-, ад якога латышскае riest, rietēt «цячы, каціцца, плысці», літоўскае rytas «раніца» (як узыход-выцяканне сонца)[6].
Гідранімічныя аналагі — назвы літоўскай ракі Ryt-upis «Цякучая (або Ранішняя) рака» (каля Марыямпале), латышскай Rīta-strauts «Цякучая (або Ранішняя) плынь»[7].
Назва Рыта значыць «Плыткая (рака)».
Упершыню згадваецца пад 1566 годам як велікакняжацкая вёска Малая Рыта ў складзе Берасцейскага староства. У 1768—1790 гадах у вёсцы дзейнічалі металургічная мануфактура[8] і медны завод. З 1795 года пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Маларыта ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, з 1939 года ў БССР. З 1970 года горад.
Год Колькасць
1897 1 275
1995 11 100
2009 11 751
Год Колькасць
2013 11 727
2016 11 823 [9]
2017 11 891 [10]
Год Колькасць
2019 12 746
2020 12 800 [11]
2021 12 883 [12]
Год Колькасць
2022 12 869 [13]
2023 12 850 [14]
2024 12 735 [1]
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. ЗАТ «КварцМелПром».
Штогод у горадзе праводзіцца Маларыцкі міжнародны марафон. Дзейнічае Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці.
Сістэма адукацыі прадстаўлена 2 сярэднімі школамі, 1 гімназіяй, 5 дзіцячымі садамі, адной школай-садам.
У цэнтры горада, каля рэчкі Рыта, стаіць Свята-Мікалаеўская царква, будаўніцтва якой адносіцца да канца XIX стагоддзя. На вуліцы Піянерскай знаходзіцца каталіцкі касцёл.
• Маларыцкая раённая газета «Голас часу»[15].
Мемарыял загінулым ад нямецкага фашызму
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]
1. а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 330—331.
5. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 96.
6. K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 1992, 2001. С. 754—755.
7. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 279.
8. Беларусь 1995.
9. http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/solialnaya-sfera/demografiya_2/metodologiya-otvetstvennye-za-informatsionnoe-s_2/index_4945/
10. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
11. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
12. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
13. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
14. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
15. Афіцыйны сайт рэзідэнцыі
• Маларыта // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 459. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
• Маларыцкая металургічная мануфактура // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 459. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.