Макс Крузэ
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 сакавіка 1988[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Германія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Максіміліян Крузэ (ням.: Maximilian Kruse; нар. 19 сакавіка 1988, Райнбек, Германія) — нямецкі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2013—2015).
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Крузэ пачаў сваю кар’еру ў мясцовым клубе. У ліпені 2005 года далучыўся да складу «Вердэра»[2], аднак гуляў амаль толькі за другую каманду брэменцаў. 4 мая 2009 года Макс падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Санкт-Паўлі». У сезоне 2011/12 Макс забіў у Бундэслізе-2 13 галоў і аддаў 6 галявых перадач, дзякуючы чаму «Санкт-Паўлі» фінішыраваў з 62 пунктамі на чацвёртым месцы[3].
«Фрайбург»
[правіць | правіць зыходнік]Дзякуючы поспеху з гамбургскім клубам Макс быў запрыкмечаны «Фрайбургам», да якога далучыўся ўлетку 2012 года і адразу стаў яго лідарам[4]. Дэбютаваў за свой новы клуб 18 жніўня 2012 года ў матчы на Кубак Германіі супраць клуба «Вікторыя», які скончыўся з лікам 2:1 на карысць ігракоў з Фрайбурга, а Крузэ забіў першы гол і стаў асістэнтам для свайго партнёра Себасцьяна Фрайса[5]. 25 жніўня Крузэ дэбютаваў за клуб у Бундэслізе, забіўшы гол у матчы супраць «Майнца», які скончыўся ўнічыю 1:1[6].
«Барусія» Мёнхенгладбах
[правіць | правіць зыходнік]Пасля выбітнага сезона за «Фрайбург» Крузэ падпісаў 4-гадовы кантракт з клубам «Барусія» з Мёнхенгладбаха ў красавіку 2013 года[7]. Ужо 17 жніўня 2013 года адзначыўся дэбютным голам за гладбахцаў, калі дапамог атрымаць перамогу над клубам «Гановер 96» (3:0). У «Барусіі» прыйшоўся да справы і неўзабаве стаў адным з лідараў каманды, за два сезона забіў у Бундэслізе 23 галы.
«Вольфсбург»
[правіць | правіць зыходнік]10 мая 2015 года «Вольфсбург» абвясціў аб падпісанні чатырохгадовага кантракта з Крузэ[8].
«Вердэр»
[правіць | правіць зыходнік]2 жніўня 2016 года вярнуўся ў «Вердэр»[9]. На сезон 2018/19 быў абраны капітанам каманды, аднак па яго заканчэнні не стаў падаўжаць кантракт з брэменскім клубам.
«Фенербахчэ»
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з турэцкім клубам «Фенербахчэ»[10]. У чэрвені 2020 года ў аднабаковым парадку разарваў пагадненне са стамбульскім клубам[11].
Апошнія гады
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2020 года далучыўся да берлінскага «Уніёна». У студзені 2022 года вярнуўся ў «Вольфсбург», падпісаўшы кантракт на 1,5 гады. Пакінуў клуб па пагадненні бакоў у лістападзе 2022 года.
У чэрвені 2023 года стаў іграком «Падэрборна 07», у лістападзе 2023 года разарваў кантракт з клубам.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]За галоўную зборную Германіі Макс дэбютаваў 29 мая 2013 года матчам супраць Эквадора. 2 чэрвеня 2013 года ў матчы супраць зборнай ЗША на 79 хвіліне забіў свой першы гол за нацыянальную зборную.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Вольфсбург:
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2015
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Max Kruse // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Kruse: „Mit dem FC St. Pauli so hoch wie möglich stehen“» Архівавана 19 верасня 2009.. transfermarkt.de.
- ↑ «Matchday 34 — League table» Архівавана 21 лістапада 2018.. Bundesliga.
- ↑ «Sport-Club verpflichtet Max Kruse» Архівавана 4 снежня 2017.. SC Freiburg.
- ↑ «Joker Freis erlöst den Sportclub spät». Kicker
- ↑ «Mainz fight back against Freiburg». Sky Sports.
- ↑ «Kruse Gladbach-bound next season». Bundesliga.de
- ↑ Alles klar: Kruse kommt nach Wolfsburg. kicker.de
- ↑ «Вердер» объявил о трансфере Макса Крузе. by.tribuna.com
- ↑ Экс-форвард «Вердера» Крузе перешел в «Фенербахче». by.tribuna.com
- ↑ Крузе расторг контракт с «Фенербахче». Клуб обратится в арбитраж. by.tribuna.com
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Шлезвіг-Гольштэйне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Германіі
- Ігракі зборнай Германіі па футболе
- Ігракі ФК Вердэр II
- Ігракі ФК Вердэр
- Ігракі ФК Санкт-Паўлі
- Ігракі ФК Санкт-Паўлі II
- Ігракі ФК Фрайбург
- Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах
- Ігракі ФК Вольфсбург
- Ігракі ФК Фенербахчэ
- Ігракі ФК Уніён Берлін
- Ігракі ФК Падэрборн 07
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года