Мак
Мак | |||||||||||||||||
Мак снатворны (Papaver somniferum) — тыпавы від рода Мак | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Papaver L. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||
|
Мак[3] (Papaver) — род кветкавых раслін сямейства макавых.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Адна- і шматгадовыя травяністыя, пераважна карэнішчавыя расліны з млечным сокам. Лісце перыстарассечанае або перыстараздзельнае. Кветкі буйныя, адзіночныя, на доўгіх кветаносах, чырвоныя, белыя, светла-фіялетавыя ці жоўтыя. Чашачка двухлістая, ападае пры распусканні кветкавага бутона. Пялёсткаў 4, радзей 6 ці 8-12, яны размешчаныя ў двухчленных кругах, часам яны адсутнічаюць. Тычынак шмат у кругах, можа быць 6-12 ці 4. Гінецэй паракарпны, з 8-12 пладалісцікаў з буйной верхняй завяззю і дыскападобным, па краях лопасцевым, рыльцам. Пры паспяванні пад дыскападобным шчытком каробачкі ўтвараюцца дзірачкі, праз якія рассейваецца насенне. Апыляецца насякомымі. Плод — каробачка.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны пераважна ў Паўночным паўшар’і. На Беларусі 3 дзікарослыя віды мака: аргемона (Papaver argemone), няпэўны (Papaver dubium), мак-самасейка, або відук (Papaver rhoeas). Трапляюцца як пустазелле на палях, каля дарог.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Па сучасных меркаваннях, у родзе Мак налічваецца больш 50 відаў[4]:
- Papaver aculeatum Thunb.
- Papaver alboroseum Hulten
- Papaver alpinum L.
- Papaver ambiguum Popov
- Papaver amurense (N.Busch) N.Busch ex Tolm. — Мак амурскі
- Papaver apulum Ten.
- Papaver arenarium M.Bieb.
- Papaver argemone L. — Мак аргемона
- Papaver armeniacum (L.) DC.
- Papaver atlanticum (Ball) Coss.
- Papaver belangeri Boiss.
- Papaver bracteatum Lindl.
- Papaver californicum A.Gray
- Papaver canescens Tolm.
- [syn. Papaver pseudocanescens Popov]
- Papaver chibinense N.Semen.
- Papaver czekanowskii Tolm.
- Papaver dahlianum Nordh.-->
- Papaver dubium L. — Мак няпэўны
- Papaver fugax Poir.
- Papaver glaucum Boiss. & Hausskn. — Мак сизый
- Papaver guerlekense Stapf
- Papaver hybridum L.
- Papaver labradoricum (Fedde) Solstad & Elven
- Papaver laestadianum Nordh.
- Papaver langeanum Tolm.
- Papaver lapeyrousianum Gutermann ex Greuter & Burdet
- Papaver lapponicum (Tolm.) Nordh.
- Papaver lasiothrix Fedde
- Papaver lateritium K.Koch
- Papaver leiocarpum Popov
- Papaver lujaurense N.Semen.
- Papaver mcconellii Hultén
- Papaver nudicaule L. — Мак голасцябловы
- Papaver ochotense Tolm.
- Papaver orientale L. — Мак усходні
- Papaver pavoninum Fisch. & C.A.Mey.
- Papaver pinnatifidum Moris
- Papaver popovii Sipliv.
- Papaver pseudo-orientale Medw.
- Papaver purpureomarginatum Kadereit
- Papaver pygmaeum Rydb.
- Papaver pseudo-orientale (Fedde) Medw.
- Papaver radicatum Rottb. — Мак полярный
- Papaver rhoeas L. — Мак-самасейка, ці Відук, ці Мак-самасеў, ці Мак самасеў, ці Цякун, ці Мак-самасей
- [syn. Papaver commutatum Fisch. & C.A.Mey.]
- Papaver rubro-aurantiacum Lundstr.
- Papaver rupifragum Boiss. & Reut.
- Papaver schamurinii V.V.Petrovsky
- Papaver setosum Pesckhova
- Papaver somniferum L. typus[5] — Мак снатворны, ці Відук, ці Мак праўдзівы, ці Мак-самасей, ці Харошы мак, ці Мак-цякун
- Papaver tolmachevii N.Semen.
- Papaver walpolei A.E.Porsild
Шэраг апублікаваных назваў відаў роду Мак маюць нявызначаны статус:
- Papaver chakassicum Peschkova
- Papaver humile Fedde
- Papaver kuvajevii Schaulo & Sonnikova
- Papaver macounii Greene
- Papaver macrostomum Boiss. & A.Huet
- Papaver monanthum Trautv.
- Papaver oreophilum Rupr.
- Papaver persicum Lindl.
- Papaver pilosum Sm.
- Papaver schinzianum Fedde
- Papaver spicatum Boiss. & Balansa
- Papaver umbonatum Boiss.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя, харчовыя, алейныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. 3 няспелых каробачак маку снатворнага атрымліваюць опіум (загусцелы млечны сок, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці лекаў, напр., кадэін, марфін, папаверын, і наркотыкаў), з насення — тэхнічны алей.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 92. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ The Plant List: Papaver Архівавана 4 верасня 2017.
- ↑ NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Papaver L. (англ.) (Праверана 1 верасня 2009)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пярэднеў У. П. Мак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мак: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Papaver // ИАС «ООПТ России» (руск.)