Перайсці да зместу

Маджура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Маджура
Majuro
Сцяг
Сцяг
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 9,7 км²
Вышыня цэнтра
3 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 30 000 чал. (2008)
Часавы пояс
Маджура на карце Маршалавых Астравоў
Маджура (Маршалавы Астравы)
Маджура
Маджура (Маршалавы Астравы)
Маджура

Маджура (анг. Majuro) — сталіца астраўной дзяржавы Маршалавы Астравы, у Ціхім акіяне.

Насельніцтва — 25 400 чалавек (2004). Пабудаваны на аднайменным атоле, які складаецца з 64 астравоў. Порт, міжнародны аэрапорт. Асноўнае насельніцтва засяроджана на астравах Д-У-Д (Далап-Уліга-Дарэн (Дарыт) (Dalap-Uliga-Darrit) — з поўдня на поўнач, на ўсходнім заканчэнні атола):

Атол Маджура

Уліга — асноўны дзелавы раён, банкаўскі і турыстычны цэнтр. На востраве Уліга знаходзіцца Каледж Маршалавых астравоў, сярэдняя і пачатковая школы.

Урадавыя ўстановы і старая частка горада знаходзяцца на востраве Далап. На Далапе таксама знаходзяцца некалькі буйных магазінаў.

На востраве Дарэн знаходзяцца, у асноўным, жылыя будынкі, пачатковая і сярэдняя школа. У заходняй частцы атола, у 30 км ад Д-У-Д месціцца паселішча Лаура — расце жылы раён з папулярным пляжам. Сярэдняя школа Маршалавых астравоў знаходзіцца на паўночнай ускраіне Маджура, на востраве Рыта.

Плошча самога атола — усяго 9,7 км², плошча лагуны — 295 км².

Год Колькасць
2008 30 000

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі