Луіс Ігнара
Луіс Ігнара | |
---|---|
англ.: Louis J. Ignarro | |
Дата нараджэння | 31 мая 1941[1][2][…] (83 гады) |
Месца нараджэння | Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, фармаколаг, фармацэўт, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фармакалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | Калумбійскі ўніверсітэт |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1998) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луіс Ігнара (англ.: Louis J. Ignarro, нар. 31 мая 1941[1][2][…], Бруклін, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1998 годзе з Робертам Ферчгатам і Ферыдам Мурадам «за адкрыццё ролі аксіду азоту як сігнальнай малекулы ў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы». Паказаў сігнальныя ўласцівасці аксіду азоту, высветліў яго механізм дзеяння. Уваходзіць у склад Навукова-кансультацыйнага савету кампаніі Herbalife.
Ігнара апублікаваў мноства навуковых артыкулаў. Ён атрымаў прэмію за асноўныя даследаванні ад Амерыканскай асацыяцыі сэрца (англ.: American Heart Association) у 1998 годзе. Гэта было зроблена ў знак прызнання яго значнага ўклада ў развіццё сардэчна-сасудзістай навукі. У тым жа годзе ён стаў членам Нацыянальнай акадэміі навук і ў наступным годзе, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Яго часам называюць «бацькам Віягры», паколькі аксід азоту ўскосна ўцягнуты ў дзеянне гэтага прэпарата.[3]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Луіс Дж. Ігнара нарадзіўся 31 мая 1941 года ў Брукліне, Нью-Ёрк. Яго бацькі былі італьянскія імігранты, бацька быў цесляром у Торэ-дэль-Грэка, непадалёк ад Неапаля. Ігнара вырас у Лонг-Біч, які з'яўляецца прыгарадам Нью-Ёрка на паўднёвым беразе Лонг-Айлэнда. Ігнара атрымаў свой першы хімічны набор у якасці падарунка ва ўзросце 8 гадоў.[4]
Скончыў Калумбійскі ўніверсітэт (1962). З 1979 года прафесар Цюланскага ўніверсітэта (г.Новы Арлеан), з 1985 года прафесар медыцынскай школы (г.Лос-Анджэлес).
Навуковыя працы па вывучэнні ролі аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме. Незалежна ад Р. Ферчгата выявіў, што газ, які выдзяляецца і расшырае крывяносныя сасуды пры распадзе нітрагліцэрыны ў арганізме, — аксід азоту.
Доктар філасофіі (1966).
Член Нацыянальнай АН ЗША (1999), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1999).
З'яўляецца лаўрэатам шматлікіх прэмій і ўзнагарод, сярод якіх Lilly Research Award (1978)[5], Roussel Uclaf Prize (1994)[6], Канадскі медаль за заслугі (2008)[7] і інш.
Ігнара жанаты і жыве ў Бэвэрлі-Хілз, штат Каліфорнія.[4] Заўзяты веласіпедыст і марафонец, які завяршыў 13 марафонаў.[8][9] Ігнара апублікаваў некалькі кніг для непрафесійнай аўдыторыі пра здароўе і добрае самаадчуванне, засяродзіўшы ўвагу на перавагах павелічэння вырабу аксіду азоту. Часта выступае ў якасці аратара па гэтай і сумежных тэмах.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- NO More Heart Disease: How Nitric Oxide Can Prevent — Even Reverse — Heart Disease and Strokes. New York: St. Martin's Press (2005). ISBN 0-312-33582-2.
- Nitric Oxide: Biology and Pathobiology. Academic Press (2009). ISBN 0-12-373866-0.
- Health Is Wealth: 10 Power Nutrients That Increase Your Odds Of Living To 100. Health Value Publications (2009). ISBN 0-9790229-1-6.
- Health Is Wealth: Performance Nutrition. Health Value Publications (2011). ISBN 978-1-61389-002-8.
- Survival of the Firmest: UCLA Doctors Describe Ten Steps to Better Erections, a Longer Life and Reversing Erectile Dysfunction (ED). CreateSpace (2011). ISBN 1-4611-5083-3.
Асноўныя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- 1979 CA Gruetter, BK Barry, DB McNamara, DY Gruetter, PJ Kadowitz and LJ Ignarro. Relaxation of bovine coronary artery and activation of coronary arterial guanylate cyclase by nitric oxide, nitroprusside and a carcinogenic nitrosoamine. J. Cyclic Nucl. Res. 5: 211—224.
- 1980 LJ Ignarro and CA Gruetter. Requirement of thiols for activation of coronary arterial guanylate cyclase by glyceryl trinitrate and sodium nitrite: Possible involvement of S-nitrosothiols. Biochim. Biophys. Acta 631: 221—231.
- 1981 BT Mellion, LJ Ignarro, EH Ohlstein, EG Pontecorvo, AL Hyman and PJ Kadowitz. Evidence for the inhibitory role of guanosine 3’,5’-monophosphate in ADP-induced human platelet aggregation. Blood 57: 946—955.
- 1981 LJ Ignarro, H Lippton, JC Edwards, WH Baricos, AL Hyman, PJ Kadowitz and CA Gruetter. Mechanism of vascular smooth muscle relaxation by organic nitrates, nitrites, nitroprusside and nitric oxide: Evidence for the involvement of Snitrosothiols as active intermediates. J. Pharmacol. Exp. Ther. 218: 739—749.
- 1982 MS Wolin, KS Wood and LJ Ignarro. Guanylate cyclase from bovine lung: a kinetic analysis of the regulation of the purified soluble enzyme by protoporphyrin IX, heme and nitrosyl-heme. J. Biol. Chem. 257: 13312-13320.
- 1984 LJ Ignarro, B Ballot and KS Wood. Regulation of guanylate cyclase activity by porphyrins and metalloporphyrins. J. Biol. Chem. 259: 6201-6207.
- 1986 LJ Ignarro, RG Harbison, KS Wood and PJ Kadowitz. Activation of purified soluble guanylate cyclase by endothelium-derived relaxing factor from intrapulmonary artery and vein: stimulation by acetylcholine, bradykinin and arachidonic acid. J. Pharmacol. Exp. Ther. 237: 893—900.
- 1987 LJ Ignarro, RE Byrns, GM Buga and KS Wood. Endothelium-derived relaxing factor from pulmonary artery and vein possesses pharmacological and chemical properties that are identical to those for nitric oxide radical. Circ. Res. 61: 866—879.
- 1987 LJ Ignarro, GM Buga, KS Wood, RE Byrns and G Chaudhuri. Endothelium-derived relaxing factor produced and released from artery and vein is nitric oxide. Proc. Natl. Acad. Sci. USA 84: 9265-9269.
- 1990 LJ Ignarro, PA Bush, GM Buga, KS Wood, JM Fukuto and J Rajfer. Nitric oxide and cyclic GMP formation upon electrical field stimulation cause relaxation of corpus cavernosum smooth muscle. Biochem. Biophys. Res. Commun. 170: 843—850.
- 1992 J Rajfer, WJ Aronson, PA Bush, FJ Dorey and LJ Ignarro. Nitric oxide as a mediator of relaxation of the corpus cavernosum in response to nonadrenergic, noncholinergic neurotransmission. N. Engl. J. Med. 326: 90-94.
- 1994 JM Griscavage, JM Fukuto, Y Komori and LJ Ignarro. Nitric oxide inhibits neuronal nitric oxide synthase by interacting with the heme prosthetic group: role of tetrahydrobiopterin in modulating the inhibitory action of nitric oxide. J. Biol. Chem. 269: 21644-21649.
- 1994 AJ Hobbs, JM Fukuto and LJ Ignarro. Formation of free nitric oxide from Larginine by nitric oxide synthase: direct enhancement of generation by superoxide dismutase. Proc. Natl. Acad. Sci. USA 91: 10992-10996.
- 1996 JM Griscavage, S Wilk and LJ Ignarro. Inhibitors of the proteasome pathway interfere with induction of nitric oxide synthase in macrophages by blocking activation of nuclear factor-kappa B. Proc. Natl. Acad. Sci. USA 93:3308-3312.
- 1999 HC Champion, TJ Bivalacqua, AL Hyman, LJ Ignarro, WJG Hellstrom and PJ Kadowitz. Gene transfer of endothelial nitric oxide synthase to the penis augments erectile responses in the aged rat. Proc. Natl. Acad. Sci. USA 96:11648-11652.
- 2001 LJ Ignarro, GM Buga, LH Wei, PM Bauer, G Wu and P del Soldato. Role of the arginine-nitric oxide pathway in the regulation of vascular smooth muscle cell proliferation. Proc. Natl. Acad. Sci. USA 98: 4202-4208.
- 2001 PM Bauer, GM Buga, JM Fukuto, AE Pegg and LJ Ignarro. Nitric oxide inhibits ornithine decarboxylase via S-nitrosylation of cysteine 360 in the active site of the enzyme. J. Biol. Chem. 276: 34458-34464.
- 2001 PM Bauer, GM Buga and LJ Ignarro. Role of p42/p44 mitogen-activated protein kinase and p21waf1/cip1 in the regulation of vascular smooth muscle cell proliferation by nitric oxide. Proc. Natl. Acad. Sci. USA 98: 12802-12807.
- 2003 °F de Nigris, LO Lerman, SW Ignarro, G Sica, A Lerman, W Palinski, LJ Ignarro and C Napoli. Beneficial effects of antioxidants and L-arginine on oxidation-sensitive gene expression and endothelial NO synthase activity at sites of disturbed shear stress. Proc. Natl. Acad. Sci. USA 100:1420-1425.
- 2003 D Sumi and LJ Ignarro. Estrogen-related receptor alpha 1 up-regulates endothelial nitric oxide synthase expression. Proc. Natl. Acad. Sci. USA 100:14451-14456.
- 2004 T Hayashi, D Sumi, PA Juliet, H Matsui-Hirai, Y Asai-Tanaka, H Kano, A Fukatsu, T Tsunekawa, A Miyazaki, A Iguchi and LJ Ignarro. Gene transfer of endothelial NO synthase, but not eNOS plus inducible NOS, regressed atherosclerosis in rabbits. Cardiovasc. Res. 61:339-351.
- 2004 °C Napoli, SW Ignarro, F de Nigris, LO Lerman, L Rossi, C Guarino, G Mansueto, F Di Tuoro, O Pignalosa, G De Rosa, V Sica and LJ Ignarro. Long-term combined beneficial effects of physical training and metabolic treatment on atherosclerosis in hypercholesterolemic mice. Proc. Natl. Acad. Sci. USA 101:8797-8802.
- 2005 HJ Garban, D Marquez-Garban, R Pietras and LJ Ignarro. Rapid nitric oxidemediated S-nitrosylation of estrogen receptor: Regulation of estrogen-dependent gene transcription. Proc. Natl. Acad. Sci. USA 102:2632-2636.
Зноскі
- ↑ а б Louis J. Ignarro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Louis J. Ignarro // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ AEI Speaker's Bureau(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2013. Праверана 30 красавіка 2013.
- ↑ а б Louis J. Ignarro – Autobiography . Nobel Foundation. Праверана 25 студзеня 2012.
- ↑ Louis J. Ignarro – Curriculum Vitae . Nobel Foundation. Праверана 24 студзеня 2012.
- ↑ UCLA Pharmacologist Wins Nobel Prize in Medicine for Work on Nitric Oxide as an Important Signaling Chemical(недаступная спасылка). UCLA. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2014. Праверана 23 студзеня 2012.
- ↑ Louis Ignarro CV . Health Value Communications. Праверана 23 студзеня 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Lou Ignarro's Race Results . Athlinks. Праверана 25 студзеня 2012.
- ↑ Antiangiogenesis: New frontiers in therapeutic development . Springerlink. Праверана 25 студзеня 2012.(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Луіс Ігнара на Вікісховішчы |
- Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце Архівавана 26 студзеня 2002.
- Афіцыйны сайт кампаніі Herbalife Архівавана 19 снежня 2012.
- Нарадзіліся 31 мая
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Брукліне
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Біяхімікі ЗША
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Фармаколагі ЗША