Леў з Амфіпаліса
Леў з Амфіпаліса — мармуровы леў, магільны помнік, мемарыяльная скульптура вайсковай славы 4 стагоддзя да нашай эры. Леў стаіць на правым, заходнім беразе ракі Стрымон — прама насупраць старажытнага горада Амфіпаліса. Згодна з апошнімі археалагічнымі адкрыццямі, мяркуецца, што Леў быў пастаўлены на вяршыні грабніцы ў Амфіпалісе[1].
Гісторыя знаходкі
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыццё помніка звязана з гісторыяй Першай Балканскай вайны, падчас якой, грэчаскія салдаты знайшлі абломкі мармуру ў кустах на заходнім беразе ракі Стрымон. На гэтым месцы ў 1913 годзе пачалі раскопкі грэчаскія археолагі. Пазней, падчас выканання дрэнажных работ кампаніяй Monx-Gioulen ў вусці моста цераз раку Стрымон каля старажытных руін у багне ракі былі выяўленыя велізарныя абломкі мармуровага льва. У жніўні 1916 года брытанскія салдаты, якія падчас Першай сусветнай будавалі абарончыя збудаванні на мосце, знайшлі мармуровыя часткі льва і паспрабавалі перавезці на бераг, для таго, каб пераправіць у Англію. Акрамя Амфіпальскага льва, яны выявілі і мноства іншых знаходак старажытнай эпохі, у тым ліку, са старажытных грабніц. З 1917 да 1936 гады ішлі работы па вывучэнні і аднаўленні помніка. У 1937 годзе, дзякуючы ініцыятыве пасла ЗША ў Афінах, прыватных спонсараў і дапамогі грэчаскай дзяржавы, Леў быў адноўлены амерыканскімі і французскімі археолагамі. Кіраўнік 28-й археалагічнай экспедыцыі Катэрына Перыстэры адзначае, што матэрыял пастамента Льва выкарыстоўваўся для ўзвядзення плаціны яшчэ ў часы Рымскай эпохі [2].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня мармуровага льва роўная 5,30 метра. Катэрына Перыстэры, кіраўнік 28-й археалагічнай экспедыцыі, сцвярджае, што Грабніца ў Амфіпалісе і помнік Льву маюць параўнальныя архітэктурныя асаблівасці і яны абодва датуюцца апошняй чвэрцю 4-га стагоддзя да нашай эры. Сфінксы, знойдзеныя пры раскопках Грабніцы ў Амфіпалісе, і Леў выкананы ў адной і той жа майстэрні. Леў і грабніца з'яўляецца адзіным помнікам. Леў быў пастаўлены на вяршыні ўзгорка Каста ў знак важнасці і значнасці пахаванай асобы, пазней быў перанесены рымлянамі за пяць кіламетрах ад пагорка пры будаўніцтве імі плаціны каля ракі Стрымон. Па словах архітэктара эскпедыцыі Міхаліса Лефандзіса, той факт, што Леў знаходзіўся на вяршыні пагорка, тлумачыць, чаму Леў мае не вельмі дакладныя формы, бо знаходзячыся на вышыні 35 — 40 метраў, ён бы не выглядаў правільным здалёк[3].
Доўгі час гісторыкі лічылі, што мармуровы леў — кенатаф аднаго з палкаводцаў Аляксандра Македонскага. У 1941 годзе шведскі археолаг Оскар Брунер, у сваёй кнізе «Помнік Льва Амфіпальскага», мяркуючы, што так званы «Саркафаг Аляксандра» з Сідона быў выраблены для Лаамеданта, параўноўваючы архітэктуру і сюжэт сцэн на саркафагу з Сідона з архітэктурай помніка льва, прыходзіць да высновы аб тым, што Леў з Амфіпаліса быў устаноўлены ў яго ж гонар[4]. Прафесар археалогіі Дзімітрыс Лазарыдыс, які першым пачаў даследаваць грабніцу ў Амфіпалісе, таксама лічыў, што Леў узведзены ў гонар Лаамеданта[5].
Зноскі
- ↑ Το Λιοντάρι της Αμφίπολης αγναντεύει την αρχική του θέση
- ↑ Dig links Lion of Amphipolis to nearby burial-mound (недаступная спасылка)
- ↑ Амфиполис:загадки Льва и Сфинксов
- ↑ O Λέσβιος Λαομέδων τιμήθηκε με τον λέοντα της Αμφίπολης Архівавана 5 кастрычніка 2014.
- ↑ Σπάνιες φωτογραφίες: Όταν βρήκαν τον Λέοντα της Αμφίπολης. Πώς ήρθε στο φως(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леў з Амфіпаліса
- Σπάνιες φωτογραφίες: Όταν βρήκαν τον Λέοντα της Αμφίπολης. Πώς ήρθε στο φως Архівавана 20 верасня 2014. (грэч.)